Партал:Мастацтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фон
Мастацтва
атрыбуты жывапісу, скульптуры і архітэктуры, Эн Вале-Костэр, 1769 г., Люўр

Мастацтва — вобразнае асэнсаваньне рэчаіснасьці, працэс альбо вынік выразы ўнутранага ці вонкавага сьвету творцы ў мастацкім вобразе, творчасьць, накіраваная такім чынам, што яна адлюстроўвае цікавіць ня толькі самога аўтара, але й іншых людзей. Яно ахоплівае шырокі спэктар дзейнасьці чалавека, тварэньня й спосабаў выказваньня, уключаючы музыку, літаратуру, кіно, фатаграфію, скульптуру й жывапіс. Сэнс мастацтва разглядаецца ў разьдзеле філязофіі вядомым як эстэтыка, і нават такія дысцыпліны як гісторыя й псыхалёгія аналізуюць адносіны паміж людзьмі й пакаленьнямі. Традыцыйна тэрмін мастацтва выкарыстоўвалася для абазначэньня любога навыку альбо майстэрства, якое задавальняе любоў чалавека да прыгожага. Гэтая канцэпцыя зьмянілася падчас рамантычнага пэрыяду, калі мастацтва стала ўспрымацца як «спэцыяльны факультэт чалавечага розуму, які павінны клясыфікавацца з рэлігіяй і навукай». Наогул, мастацтва зроблена з намерам стымуляваць думкі й эмоцыі….:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Абраны артыкул
Мірскі замак
Мірскі замак

За́мак (ад польскага zamek, скалькаванага зь сярэдневерхненямецкага slōʒ — «замак» і «замок», якое зьяўляецца калькай лацінскаага clusa «запор, форт, умацаваньне») — паводле архітэктурнай, археалягічнай і гісторыка-сацыялягічнай сутнасьці зьяўляецца абарончай прыватнаўласьніцкай сядзібай-рэзыдэнцыяй фэўдала з пэўным наборам абарончых і жылых збудаваньняў, характэрнай для пэўнага этапу ў разьвіцьці грамадзтва (фэўдалізму). Тэрмін замак мае таксама шырокае значэньне, як і польскі «zamek» і нямецкі «Burg». Замкам часта называюць абарончыя ўмацаваньні, або адміністрацыйна-прадстаўнічыя комплексы ўвогуле (прыкладам Нясьвіскі замак). - Слова замак у беларускую мову, як і ва ўсе ўсходнеславянскія мовы прыйшло з польскай. Польскае ж zamek ёсьць фактычна пераклад нямецкага Schloß і значыць «замкнуты» ці «зачынены»…:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Выявы
сіксьцінская Мадонна, Рафаэль, 1513 г.


Фон
Катэгорыі артыкулаў
Мастацтва(43 К, 12 С)
Архітэктура(29 К, 27 С)
Арыгамі(1 С)
Графіка(3 К, 6 С)
Жанры(9 К, 5 С)
Жывапіс(12 К, 6 С)
Кіно(23 К, 13 С)
Літаратура(38 К, 13 С)
Творцы(18 К, 1 С)
Тэатар(19 К, 6 С)
Цырк(1 К, 5 С)
Эстэтыка(11 К, 8 С)


Фон
Добры артыкул
Калізэй
Калізэй

Калізэ́й (лац. Colosseum або Amphitheatrum Flavium) — самы вялікі са старажытнарымскіх амфітэатраў, адно з найбольш прыкметных збудаваньняў сьвету. Знаходзіцца ў Рыме, у лагчыне паміж Эсквілінскім, Палятынскім і Цэліеўскім узгоркамі, на месцы сажалкі, што адносілася да «Залатога дому» Нэрона(be), на ўсход ад гарадзкога форуму. Лічыцца адным з найвялікшых твораў рымскай архітэктуры і яскравым прадстаўніком рымскай антычнай тэхнікі. Ягонае будаўніцтва распачалося ў 72 годзе н. э. пры імпэратары Вэспасіяне й было завершанае ў 80 годзе н. э. пад кіраваньнем імпэратара Тытуса, з наступнымі зьменамі, зробленымі падчас панаваньня Даміцыяна. Назва «Амфітэатар Флявіюм» паходзіць ад прозьвішчаў абодвух імпэратараў, Вэспасіяна й Тытуса Флявіяў…:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Выбітныя мастакі
Валенці Ваньковіч
Валенці Ваньковіч

Валенці Вільгельм Ваньковіч (*12 траўня 1800 г., маёнтак Калюжыца Ігуменскага павету — †12 траўня 1842 г., Парыж) — мастак, прадстаўнік рамантызму, выдатны майстар партрэта першай паловы XIX ст.. - З старажытнага беларускага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», сын Мэльхіёра, павятовага судзьдзі, і Схалястыкі з Гарэцкіх. Карані роду Ваньковічаў сягаюць у XVI ст. (першым прадстаўніком стаіць Еры-Юры Ваньковіч), а родапачынальнікам называецца полацкі князь Ванька, якога Кейстут ажаніў з сваёй дачкой. - Дзяцінства Валенція прайшло ў родавым маёнтку Сьляпянка пад Менскам. Навучаўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, дзе захапіўся жывапісам, шмат капіяваў з натуры. Потым атрымліваў адукацыю на аддзяленьні літаратуры і прыгожых мастацтваў Віленскага унівэрсытэту ў прафэсара Яна Рустэма, дзе спрабаваў сябе ў партрэце...:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Артыкулы да напісаньня

  глядзіце таксамаНакіды:Мастацтва


Фон
Неабходныя шаблёны

  {{Мастак}} — устаўляецца ў артыкулы пра мастака.
  {{Удзельнік:Шаблёны/Удзельнік, які цікавіцца мастацтвам}} — на асабістую старонку.
  {{Накід:Мастацтва}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды па мастацтву.
  {{Накід:Музыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра музыку.
  {{Накід:Кінэматограф}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра кінэматограф.
  {{Накід:Кінафільм}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра кінафільм.
  {{Накід:Актор}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра актора.


Фон
У іншых праектах
Мастацтва ў Вікінавінах  Мастацтва ў Вікіцытатніку  Мастацтва ў Вікіпадручніку  Мастацтва ў Вікікрыніцах  Мастацтва ў Вікіслоўніку  Мастацтва ў Віківэрсытэце  Мастацтва ў Вікісховішчы Мастацтва ў Віківандроўках
Навіны Цытаты Дапаможнікі Тэксты Вызначэньне Навучаньне Выявы Даведнікі
Фон
Брацкія парталы
Філязофія Гісторыя Грамадзтва


Абнавіць кэш