Папоўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Папоўцы — адна з плыняў стараверства ў Расеі. Узьнікла на глебе беглапапоўшчыны. У адрозьненьне ад беспапоўцаў, маюць сваю царкоўную герархію й прызнаюць сем таінстваў. Розьніца з праваслаўнай царквой датычыць толькі абраду. Таму гэтая плынь стараабрадніцтва лёгка прымала ў свае шэрагі праваслаўных сьвятароў (папоў) пасьля мірапамазаньня або хрышчэньня. Гэта было зьвязана з тым, што для абраду хрышчэньня неабходны сьвятар, а іх прызначыць мог толькі архіярэй (біскуп, архібіскуп). Яны, у сваю чаргу ўсе прызналі Ніканаўскую ерась. Таму ў папоўцаў архіярэяў не было й хрысьціць у папоўцаў ніхто ня мог. Усе нехрышчаныя вернікі пойдуць у пекла. Каб пазьбегнуць гэтага папоўцы прымалі ў свае шэрагі сьвятароў Ніканаўскай царквы. Цяпер папоўцы маюць сваю царкоўную герархію — Белакрыніцкая герархія й Беглапапоўцы ў месьце Навазыбкаў.