Пантанал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пантанал

Пантана́л — забалочаная нізіна ў вярхоўях ракі Парагваю каля заходняга падножжа Бразыльскага нагор’я (пераважна ў Бразыліі), аб’ект са сьпісу Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Займае тэктанічную ўпадзіну, запоўненую азёрна-рачнымі адкладамі. Вышыня — 50—70 м. У пэрыяд дажджоў запаўняецца. У засуху ўяўляе сабой спалучэньне балот, азёраў, саланчакоў, лясных і травяністых участкаў.

Гэты шырокі рэгіён на захадзе Бразыліі займае большую частку штата Мату-Гросу. Аднайменны прыродаахоўны комплекс зьяўляецца адным з найбуйнейшых ва ўсім сьвеце. Ён складаецца з чатырох рэзэрватаў агульнай плошчай каля 187 тыс. га.

Пантанал — найбагацейшая прэснаводная экасыстэма Зямлі. Краявіды гэтага рэгіёну разнастайныя і маляўнічыя. Яны ўключаюць трапічныя берагавыя лясы, сухія лістападныя трапічныя лясы, атлянтычныя дажджавыя лясы, водна-балотныя ўгодзьдзі і саванну. Такі неаднародны ляндшафт абумовіў шырокую відавую разнастайнасьць. У межах гэтай унікальнай ахоўнай вобласьці растуць прыблізна 3500 відаў расьлін, яе насяляюць каля 50 відаў рэптыліяў, болей за 400 відаў рыбаў, 650 відаў птушак і 80 відаў сысуноў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пантаналсховішча мультымэдыйных матэрыялаў