Пакістанская рупія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пакіста́нская ру́пія (на ўрду روپي, код ISO 4217: PKR) — афіцыйная валюта Пакістану. Эмісія кантралюецца Дзяржаўным банкам Пакістану. Распаўсюджанае скарачэньне рупіі — Rs.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне слова «рупія» ідзе ад санскрытскага слова rūp ці rūpā, што азначае «срэбра» ў многіх Інда-Арыйскіх мовах. На санскрыце слова rūpyakam азначае манэту з срэбра.

Пакістанская рупія была ўведзена ў абарачэньне пасьля атрыманьня краінай незалежнасьці ад Брытаніі ў 1947 годзе. Некалькі першых месяцаў незалежнасьці, Пакістан карыстаўся індыйскімі манэтамі з паметкай «Пакістан». Новыя манэты і банкноты былі выпушчаны ў абарачэньне ў 1948 годзе. У 1961 годзе быў уведзены сучасны падзел рупіі на 100 пайсаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакістанская рупіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў