Падразьдзяленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падразьдзяленьне, вайсковае фармаваньне, якое мае, звычайна, пастаянную арганізацыю і аднародны склад. Арганізацыйная структура, колькасны склад і ўзбраеньне падразьдзяленьня вызначаюцца штатамі і табэлямі і залежаць ад баявога прызначэньня.

Да падразьдзяленьняў адносяцца: батальён, дывізіён, эскадрыльля, рота, батарэя, зьвяно, баявая частка карабля, зьвяз, аддзяленьне, разьлік, экіпаж і інш.

Падразьдзяленьнем таксама называецца агульная назва адной з частак ваеннай установы, напрыклад, аддзел або ўпраўленьне.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с : 30 л. ил.. С.566.