Падзяленьне ўлады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падзяленьне ўлады — гэта падзел улады ў краіне на тры галіны, прапанаваны францускім мысьліцелем эпохі асьветы, Мантэск’ё. Згодна зь яго прапановамі ўлада дзеліцца на тры галіны:

Усе тры галіны ўлады павінны быць роўнымі, незалежнымі адна ад адной і адначасова супрацоўнічаць. Дзякуючы гэтай сыстэме дзяржаўны апарат функцыянуе безь перашкод. Пераход улады да адной асобы ці галіны ўлады вядзе да злоўжываньняў. Эфэктыўнасьць падзелу ўлады была прызнаная яшчэ ў XVIII стагодзьдзі.

Вялікі ўплыў на тэорыю Мантэск’ё мела канцэпцыя Марсыліюса з Падуі аб мясцовым самакіраваньні і роўнасьці людзей. У наш час падзяленьне ўлады — гэта найбольш распаўсюджаная сыстэма ўлады на сьвеце.