Павал Сапега (памёр у 1580)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Сапега
Павал Сапега
Павал Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не пазьней за 1545
Памёр не раней за 6 кастрычніка 1580 і не пазьней за 8 сьнежня 1580[1]
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Іван Сапега
Ганна з Сангушкаў
Жонка Ганна з Хадкевічаў
Дзеці Ян Пётар, Павал, Соф'я, Альжбета, Ганна

Павал Сапега (да 1546—1580) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян кіеўскі (з 1566).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Івана і Ганны з Сангушкаў. Меў брата Івана.

З 1560 валодаў памежнай фартэцыяй Любеч, якая мусіла стрымліваць набегі татараў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) атрымаў урад кашталяна кіеўскага.

Па інкарпарацыі Кіеўскага ваяводзтва Каралеўствам Польскім зрабіўся сэнатарам, аднак працягваў бараніць інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 яшчэ да сьмерці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста праводзіў перамовы з францускімі пасламі датычна вяртаньня Літве Брацлаўскага, Валынскага і Кіеўскага ваяводзтваў у выпадку абраньня на сталец Генрыка Валезы.

Удзельнічаў у плянаваньні вайны з царом маскоўскім Іванам Жахлівым у красавіку 1580. Памёр у пачатку сьнежня 1580.

Меў зьвязкі з кальвінізмам, аднак наказаў пахаваць сябе ў царкве ў Лейпунах.

Ажаніўся з Ганнай Хадкевіч (шлюб да 1562), зь якой меў сыноў Яна Пятра і Паўла, а таксама дачок Соф’ю, Альжбету і Ганну[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV-XVIII wieku: spisyKórnik: Biblioteka Kórnicka, 2002. — С. 30. — 344 с. — ISBN 83-85213-37-6
  2. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 50. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 26.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]