Обэрндорф-ля-Зальцбургу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Обэрндорф-ля-Зальцбургу
ням. Oberndorf bei Salzburg
Обэрндорф-ля-Зальцбургу
Герб Обэрндорфу-ля-Зальцбургу


Краіна: Аўстрыя
Зямля: Зальцбург
Плошча: 4,55 км²
Насельніцтва (2005)
колькасьць: 5556 чал.
шчыльнасьць: 1221,1 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +43 6272
Паштовы індэкс: 5110
Нумарны знак: SL
Геаграфічныя каардынаты: 47°56′30″ пн. ш. 12°56′30″ у. д. / 47.94167° пн. ш. 12.94167° у. д. / 47.94167; 12.94167Каардынаты: 47°56′30″ пн. ш. 12°56′30″ у. д. / 47.94167° пн. ш. 12.94167° у. д. / 47.94167; 12.94167
Обэрндорф-ля-Зальцбургу на мапе Аўстрыі
Обэрндорф-ля-Зальцбургу
Обэрндорф-ля-Зальцбургу
Обэрндорф-ля-Зальцбургу
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.oberndorf.co.at/

Обэрндорф-ля-Зальцубргу (па-нямецку: Oberndorf bei Salzburg) — горад у Аўстрыі. Знаходзіцца ў фэдэральнай зямлі Зальцбург на рацэ Зальцах.

Горад уваходзіць у склад акругі Зальцбург. Насельніцтва склалала 5556 чалавек на 31 сьнежня 2005 году. Горад займае плошчу 4,55 км². Афіцыйны код гораду — 50 326.

Капэля Ціхай ночы

Обэрндорф зрабіўся папулярным дзякуючы гімну «Ціхая ноч», які быў упершыню выкананы ў былой царкве сьв. Нікаля настаўнікам Францам Грубэрам і маладым сьвятаром Ёзэфам Морам у калядную ноч 1818 году, адкуль пасьля распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце. З-за таго, што ў 1890-х гадох некалькі паводак Зальцаху зьнішчылі вялікія часткі Обэрндорфу, царква была разбураная і на ейным месцы ў 1937 годзе была ўсталяваныя мэмарыяльная капэля.

У Обэрндорф можна трапіць з Зальцбургу на S-Bahn — хуткаснай чыгунцы — альбо па фэдэральнай трасе B 156 з Зальцбургу ў Браўнаў-на-Іне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]