Нямецкі ўльтыматум Летуве

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усходняя Прусія пасьля набыцьця моцы ўльтыматуму. Раён Клайпеды (Мемеля) пазначаны сінім, Усходняя Прусія — ружовым

Няме́цкі ўльтыма́тум Летуве́ — вусны ўльтыматум, прад’яўлены міністру замежных справаў Летувы Юозасу Урбшысу міністрам замежных справаў Трэцяга райху Ёахімам фон Рыбэнтропам 20 сакавіка 1939 году.

Нямеччына патрабавала, каб Летува саступіла ёй Клайпедзкі край (Мэмэльлянд), аддзелены ад Нямеччыны паводле вынікаў Першай сусьветнай вайны. У адваротным выпадку вэрмахт быў гатовы да ўварваньня.

На працягу некалькіх гадоў ціск на Летуву з боку Нямеччыны ўзрастаў, вялася прафашысцкая прапаганда, працягвалася экспансія Трэцяга райху, і выстаўленае патрабаваньне было чаканым. Ультыматум быў абвешчаны празь пяць дзён пасьля нямецкай акупацыі Чэхаславаччыны. Чатыры дзяржавы, чые прадстаўнікі падпісалі ў 1924 годзе Клайпедзкую канвэнцыю, якая гарантавала захаваньне статус-кво ў рэгіёне, не змаглі прапанаваць ніякай рэальнай дапамогі. Вялікабрытанія і Францыя прытрымліваліся «палітыкі супакаеньня», а Італія і Японія адкрыта падтрымлівалі Нямеччыну.

Летува была вымушана прыняць ультыматум 22 сакавіка. Для Нямеччыны Клайпедзкі край стаў апошняй набытай тэрыторыяй перад пачаткам Другой сусьветнай вайны. У Летуве яго страта выклікала сур’ёзнае пагаршэньне эканамічнай сытуацыі і зьніжэньне маральнага духу нацыі. У Эўропе яшчэ больш павялічылася перадваеннае напружаньне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Liettuan historia. Tampere: Jagellonica-kulttuuriyhdistys ry. 2009. ISBN 978-951-98665-3-6.
  • Kolmannen valtakunnan nousu ja tuho I. New York: Simon and Schuster. 1960. ISBN 951-20-6633-5.
  • Saksa valtapolitiikan paitsiossa. Memelin kysymys Weimarin tasavallan ulkopolitiikassa vuoden 1918 vallankumouksesta Memelin-sopimuksen syntyyn kesällä 1924., Ari Mäkiranta, Turun yliopiston humanistinen tiedekunta, historian laitos, yleinen historia.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]