Нэтбук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Acer Aspire One — адзін з нэтбукаў на базе «Інтэл Атам»

Нэтбук (па-ангельску: Netbook) — кампактны наўтбук з адносна невысокай прадукцыйнасьцю, прызначаны галоўным чынам для выйсьця ў Інтэрнэт і працы з офіснымі прыладамі. Валодае невялікай дыяґанальлю экрана 7—12 цаляў, нізкім энэрґаспажываньнем, адносна невысокім коштам і невялікай вагай.

Па габарытах і функцыянальнасьці нэтбукі займаюць прамежкавае становішча паміж мабільнымі інтэрнэт-прыладамі (MID) і Handheld PC «зьнізу» і субнаўтбукамі «зьверху». Ад UMPC нэтбукі адрозьніваюцца кампаноўкай і, як правіла, выкарыстаньнем звычайных экранаў, неадчувальных да дотыку. Гэты момант зьяўляецца спрэчным, некаторыя вытворцы і экспэрты адносяць нэтбукі і субнаўтбукі да клясы UMPC.

Для большасьці карыстачоў найболей відавочнымі адрозьненьнямі ад наўтбукаў будуць: меншыя габарыты, адсутнасьць аптычнага прываду (практычна заўсёды) і наяўнасьць вэб-камэры зь мікрафонам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Psion netBook
HP 2133 Mini-Note PC

Першапачаткова тэрмін «нэтбук» быў скарыстаны ў 1999 годзе кампаніяй Psion для пазначэньня кішэнных пэрсанальных кампутараў уласнай вытворчасьці.[1] Psion netBook у расчыненым відзе (клявіятура была высоўнаю) быў падобным на маленькі наўтбук з дыяганальлю экрану 7,7 цалі (19,6 гл) і памерам 640/480 кропак. Ён быў пабудаваны на базе працэсара StrongARM з чашчынёй 190 Мгц і працаваў пад кіраваньнем апэрацыйнай сыстэмы EPOC32 Release 5. Пасьля, у 2003 годзе, была выпушчана абноўленая вэрсія Psion Teklogix netBook Pro на базе працэсара xScale пад кіраваньнем АС Windows CE (існаваў таксама варыянт з Linux).

У 2005 годзе стартаваў праект OLPC, адной з мэтаў якога было стварэньне таннага наўтбука XO-1 для дзяцей краін у стадыі разьвіцьця. Паводле гэтага праекту, кошт наўтбука з дыяганальлю 7,5 цаляў не павінен перавышаць 100 даляраў, пры гэтым прылада павінна забясьпечваць доступ у Інтэрнэт пасродкам бесправоднага інтэрфэйсу Wi-Fi і працу з тэкставымі дакумэнтамі. У 2007 годзе праект быў практычна завершаны, аднак кошт прылады склаў каля 188 даляраў. У наш час вядуцца працы па памяншэньні сабекошту да заяўленай і распрацоўваецца другая вэрсія наўтбука.

Увесну 2007 году на выставе COMPUTEX Taipei 2007 кампанія ASUS прадставіла новы субнаўтбук Eee PC на базе працэсара Intel Celeron M з дыяганальлю экрана 7 цаляў і заяўленым коштам ад 199 даляраў. Пастаўкі прыладаў пачаліся ў кастрычніку 2007 году. Рэальны кошт прылады ў мінімальнай камплектацыі склаў 250 даляраў і зьменшыўся да намінальнай толькі пад канец вытворчасьці мадэлі.

15 кастрычніка 2007 году «Інтэл» заявіў пра распрацоўку новага працэсара для мабільных ужываньняў, у прыватнасьці для прыладаў тыпу OLPC, — Atom.[2]

У лютым 2008 году, пасьля выйсьця кампаніі з праекту OLPC, тэрмін нэтбук быў ізноў уведзены кампаніяй Intel, для пазначэньня звыштанных наўтбукаў зь невялікай дыяганальлю экрану.[3] Такім чынам, з катэгорыі субнаўтбуков была вылучана новая катэгорыя партатыўных прыладаў — «нэтбукі» (з дыяганальлю экрану ад 7 да 11 цаляў). «Інтэл» прыступіў да рэалізацыі ўласнага праекту звыштаннага кампутара для дзяцей з краін у стадыі разтвіцтця — Classmate PC.

3 чэрвеня 2008 году кампанія «Інтэл» прадставіла працэсары Atom, заснаваныя на ядры Diamondville, прызначаныя для выкарыстаньня ў нэтбуках і нэттопах. На працягу лета і восені 2008 годы большасьць буйных вытворцаў кампутараў прадставілі ўласныя нэтбукі на базе працэсараў Intel Atom. Кошт цэлага шэрагу нэтбукаў перавышае 500 даляраў і яны напроста канкуруюць зь бюджэтнымі наўтбукамі з памерам дыяганалі экрану 14,1—15,4 цаляў (35,8—39,1 гл). Некаторыя нэтбукі пазыцыянуюцца як іміджавыя мадэлі, іх кошт набліжаецца да малодшых мадэляў субнаўтбуков.

Акрамя таго, увосень 2008 году некаторымі кітайскімі вытворцамі былі прадстаўлены партатыўныя прылады з дыяганальлю экрану 7 цаляў на базе працэсараў ARM пад кіраваньнем АС Windows CE[4] і Linux[5][6]. Выкарыстаньне ARM-працэсара і адпаведных АС адносіць гэтыя прылады хутчэй да клясы Handheld PC, аднак памеры дазваляюць клясыфікаваць іх як нэтбукі. Кошт падобных нэтбукаў не перавышае 100 даляраў.

У трэцім квартале 2008 году сусьветныя пастаўкі партатыўных кампутараў упершыню ў гісторыі перасягнулі аналяґічны паказчык для настольных ПК.[7] Гадавы прырост у 40 % наўтбукам забясьпечылі імкліва набіраючыя папулярнасьць нэтбукі.

У студзені 2010 году на IT-выставе CES 2010 былі прадстаўлены нэтбукі на энэрґаэфэктыўнай плятформе «Інтэл» Pine Trail, якая складаецца з працэсараў Intel Atom N450.[8]

У студзені 2011 году кампаніяй AMD былі прадстаўлены нэтбукі на энэрґаэфэктыўнай плятформе AMD Brazos, якая складаецца з працэсараў AMD C-50, E-350 і інш. на ядры Bobcat і відэапрацэсар Radeon HD сэрыі 6000.

Апаратнае забесьпячэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нэтбуках выкарыстоўваюцца эканамічныя працэсары (ULV) і наборы сыстэмнай лёгікі. Амаль усе нэтбукі забясьпечаны модулямі бесправодных сетак Wi-Fi, некаторыя — WiMAX, часта ёсьць інтэрфэйс Bluetooth. Звычайна маецца мультыфарматны (MS Pro, SD/MMC, XD-Picture Card) кардрыдер. За рэдкім выключэньнем (напрыклад Kohjinsha EX6, ASUS Eee PC 1004DN і ў нейкай меры HP Pavilion dv2) аптычныя прывады адсутнічаюць.

Для дадзенай катэгорыі прыладаў карпарацыяй «Інтэл» былі распрацаваныя адмысловыя працэсары Intel Atom, якія ўжываюцца ў большасьці нэтбукаў. Таксама кампанія AMD распрацавала плятформу AMD Brazos з сэрыі Fusion спэцыяльна для ўжываньня ў мабільных кампутарах, уключаючы нэтбукі. Акрамя Intel Atom і AMD Fusion у нэтбуках знаходзяць ужываньне працэсары Intel Celeron M ULV (Asus EeePC 701 4G, Asus EeePc 900, Asus EeePc 1000 HD), VIA C7-M (HP 2133 Mini-Note), VIA Nano, AMD Geode (Roverbook NEO U800), а таксама Athlon Neo (Packard Bell DOT M/A).

Існуюць мадэлі нэтбукаў з сэнсарнымі экранамі, напрыклад, Lenovo S10-3T, ASUS EEE PC T91MT, ASUS EEE PC T101MT, Medion Akoya Mini 1315.

Праграмнае забесьпячэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нэтбуках выкарыстоўваюцца розныя АС на базе GNU/Linux (напрыклад, Eeebuntu , Ubuntu Netbook Edition , Chrome OS), Windows XP Home Edition і Windows Vista Home Basic (у некаторых выпадках — Windows Vista Business), а зь нядаўніх пор і Windows 7 Starter Edition, хоць карыстач можа сам усталяваць любую зручную для яго АС. Таксама ўжо маецца падтрымка шматлікіх нэтбукаў АС Android.

У 2011 годзе на рынку зьявіліся першыя нэтбукі на Chrome OS[9].

Прыклады нэтбукаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэтбуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў