Нэараманскі стыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ройс-хол у Каліфарнійскім унівэрсытэце

Нэараманскі стыль — плынь у архітэктуры канца XIX — пачатку XX стст., заснаваная на ідэі адраджэньня раманскай архітэктуры XI—XII стст.

Будынкам у гэтым стылі ўласьцівы круглыя аркі, паўцыркулярныя аркі на вокнах і гарызантальныя мураваныя шэрагі. У адрозьненьне ад гістарычнага раманскага стылю, нэараманскія архітэктурныя помнікі схіляюцца да спрашчэньня дэкаратыўны элемэнтаў, у прыватнасьці, аркаў і вокнаў. Напрыканцы XIX — пачатку XX стст. у Злучаных Штатах у гэтым стылі будаваліся шматлікія ўнівэрсытэцкія інтэрнаты. Найбольш вядомыя прыклады можна знайсьці ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Лос-Анджэлесе і ва ўнівэрсытэце Паўднёвай Каліфорніі. Нэараманскі стыль шырока выкарыстоўваўся пры будаўніцтве цэркваў, і, зрэдку, сынагогаў.

Рысы нэараманізму на будынку Нью-Ёрскага Капітолію

Найвыбітнейшым амэрыканскім архітэктарам, які працаваў у нэараманскім стылі быў Гэнры Гобсан Рычардсан. Яго дзейнасьць дала пачатак асаблівае нэараманскае плыні ў Амэрыцы, якую ў яго гонар назвалі «нэараманскім стылем Рычардсана» («Richardsonian Romanesque»).

Раньняй разнавіднасьцю нэарамнскага стылю 1830-х гг. зьяўляўся шырока распаўсюджаны ў Нямеччыне «стыль круглых аркаў» («Rundbogenstil»).

На працягу XIX ст., архітэктурныя формы ў якіх будаваліся англіканскія цэрквы залежалі ад веравызнаньня пэўных рэлігіёзных сходаў. Тады, калі высокія англа-каталіцкія цэрквы, пад уплывам Оксфардскага руху, будаваліся ў нэагатычным стылі, то тагачасныя нізкія і шырокія цэрквы звычайна будаваліся ў нэараманскім стылі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэараманскі стыльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў