Нэанацызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нэанацы́зм — прытрымліваньне нацыянал-сацыялістычнай ідэалёгіі пасьля 1945 году. Часам арганізацыі, у стаўленьні якіх тэрмін выкарыстоўваецца, адмаўляюць сваю прыналежнасьць да нэанацызму; існуюць і рухі, якія адкрыта прызнаюць сябе «нацыянал-сацыялістычнымі».

Адрозьненьні ад нацыянал-сацыялізму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шматлікія нэанацысты вызнаюць вэрсію антыглябалізму і белага сэпаратызму (расіялізму), што зьлёгку адрозьніваецца ад імпэрскіх амбіцыяў клясычнага нацыянал-сацыялізму.
  • У сучасных умовах можа адмяняцца або трохі скажацца прынцып правадырызму. Нэанацысты звычайна не афішуюць сваіх фюрэраў, а ў якасьці сымбалічнай асобы выкарыстоўваюць Гітлера.
  • У адрозьненьне ад зыходных нацыянал-сацыялістаў, некаторыя нэанацысты прымаюць ідэю дэмакратыі (як варыянт «белай спадчыны», узыходзячага да антычнасьці).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэанацызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў