Нуэва-Лёха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нуэва-Лоха»)
Нуэва-Лёха
гішп. Nueva Loja
Герб Нуэва-Лёхі
Дата заснаваньня: 5 траўня 1971
Краіна: Эквадор
Правінцыя: Сукумбіяс
Плошча:
  • 17,81 км²[1]
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 593 6
Паштовы індэкс: EC210150
Геаграфічныя каардынаты: 0°5′4″ пн. ш. 76°53′28″ з. д. / 0.08444° пн. ш. 76.89111° з. д. / 0.08444; -76.89111Каардынаты: 0°5′4″ пн. ш. 76°53′28″ з. д. / 0.08444° пн. ш. 76.89111° з. д. / 0.08444; -76.89111
Нуэва-Лёха на мапе Эквадору
Нуэва-Лёха
Нуэва-Лёха
Нуэва-Лёха
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.lagoagrio.gob.ec/

Нуэ́ва-Лёха (па-гішпанску: Nueva Loja), таксама вядомы як Ля́ґа-А́ґрыё — горад у Эквадоры, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Сукумбіяс. Месьціцца ў лясох па-над прытокамі Амазонкі, цэнтар нафтаздабываючай прамысловасьці. Паўстаў у 1960-х гадох пасьля адкрыцьця нафтавых радовішчаў і пачатку іхняй эксплюатацыі амэрыканскімі кампаніямі, у першую чаргу TEXACO. Насельніцтва — 34 505 чалавек (2001).

Пра назву[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нуэва-Лёха: з гішпанскае «Новая Лёха», у гонар гораду Лёха, адміністрацыйнага цэнтру аднайменнай правінцыі на поўдні Эквадору, адкуль паходзілі большасьць першапасяленцаў гэтага гораду.

Ляґа-Аґрыё: з гішпанскае «Кіслае возера», калька з ангельскае Sour Lake, мястэчка ў амэрыканскім штаце Тэхас, дзе месьціцца цэнтральная сядзіба нафтавае кампаніі TEXACO.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]