Нуакшот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нуакшот
Нуакшот
Дата заснаваньня: 1957
Краіна: Маўрытанія
Акруга: Нуакшот
Плошча: 1000 км²
Насельніцтва
колькасьць: 881 000 чал.
шчыльнасьць: 881 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
Геаграфічныя каардынаты: 18°5′8.92″ пн. ш. 15°58′42.60″ з. д. / 18.0858111° пн. ш. 15.9785° з. д. / 18.0858111; -15.9785Каардынаты: 18°5′8.92″ пн. ш. 15°58′42.60″ з. д. / 18.0858111° пн. ш. 15.9785° з. д. / 18.0858111; -15.9785
Нуакшот на мапе Маўрытаніі
Нуакшот
Нуакшот
Нуакшот
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://crn.mr/fr/, https://crn.mr/index.php

Нуакшо́т (па-арабску: نواكشوط‎, па-француску: Nouakchott) — сталіца Маўрытаніі, разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, за чатыры кілямэтры ад узьбярэжжа Атлянтычнага акіяна. У перакладзе з бэрбэрскай мовы назва гораду азначае «месца, дзе сьвішча вецер». Адначасова Нуакшот зьяўляецца сталіцай аднайменнай акругі Маўрытаніі.

У горадзе існуюць прадпрыемствы апрасьненьня марской вады, міжнародны аэрапорт. Выгляд гораду характарызуецца нізкімі будынкамі і адсутнасьцю хмарачосаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ ў пачатку ХХ стагодзьдзя на месцы будучага Нуакшоту існаваў толькі пустэльны калодзеж. У 1904 годзе тут было пабудаванае невялікае ўмацаваньне францускіх войскаў, а ў 1920-х гадах форт і аэрадром для абслугоўваньня самалётаў, якія ляталі па трасе ТулюзаДакар.

У 1957 годзе было прынята рашэньне аб пабудове гораду, адразу як сталіца змагаючайся за незалежнасьць Маўрытаніі. Будаўніцтва было распачата ў наступным годзе. Па плянах будучы горад павінен быў стаць домам для 15 тыс. жыхароў.

Катастрафічная засуха ў 1970-х гадах выклікала вялізарную міграцыю людзей у Нуакшот, якія шукалі тут лепшых умоваў для жыцьця. У 2004 годзе колькасьць жыхароў склала 689 тыс. чалавек. З прычыны раптоўнага росту насельніцтва цяпер горад змагаецца зь нястачай пітной вады.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нуакшотсховішча мультымэдыйных матэрыялаў