Нефілімава пакаленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрыторыя Нефілімава пакаленьня паказана аранжавым колерам на поўначы гэтае мапы іншых пакаленьняў. Тэкст напісаны па-нямецку.

Нефілімава пакаленьне — паводле Бібліі, вяло сваю радаслоўную ад імені аднаго з сыноў Якава. Пры падзеле Палестыны заняло самую паўночную частку зямлі Ханаанскай, з прычыны чаго больш за ўсіх падвяргалася знешнім нападам і ўплывам і адно зь першых было выведзена асырыйцамі ў палон. Прадстаўнік гэтага пакаленьня Товіт называецца ў Бібліі аўтарам адной зь яе кніг.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.165. ISBN 5-343-00151-3.