Неверагодны містэр Фокс (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Неверагодны містэр Фокс
Fantastic Mr. Fox
Жанр кінакамэдыя, экранізацыя раману, лялечны анімацыйны фільм, мэлядрама, баявік
Рэжысэр Уэс Андэрсан
Аўтар сцэнару Роальд Даль
Ной Баўмбах
Ролі агучвалі Джордж Клуні,
Мэрыл Стрып,
Джэйсан Шварцман,
Біл Мюрэй,
Уільлем Дэфо
Кампазытар Аляксандар Дэспла
Апэратар Трыстан Олівэр
Прадусэр Элісан Абот,
Скот Рудын,
Уэс Андэрсан,
Джэрэмі Доўсан
Студыя Blue Sky Studios,
20th Century Fox,
Fox Searchlight Pictures,
Indian Paintbrush,
Regency Enterprises,
American Empirical Pictures
Краіна Сьцяг ЗША ЗША,
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Мова ангельская, француская
Працягласьць 87 хв.
Прэм’ера 2009
Бюджэт 40 млн $[1]
Касавыя зборы 46,5 млн $[1]
Папярэдні The Darjeeling Limited
IMDb ID 0432283
Афіцыйны сайт

Невераго́дны мі́стэр Фокс (па-ангельску: Fantastic Mr. Fox) — лялечны мультфільм Ўэса Андэрсана, зьняты па кнізе «Неверагодны містэр Фокс» Роальда Даля (больш вядомага па аповесьці «Чарлі і шакалядная фабрыка»). Гэта першы мультфільм Андэрсана. Прэм’ера адбылася восеньню 2009 году. Займае 15 месца ў сьпісе самых касавых лялечных мультфільмаў.

Галоўных пэрсанажаў агучвалі: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Джэйсан Шварцман, Біл Мюрэй і Уільлем Дэфо. У 2010 годзе мультфільм быў намінаваны на «Оскар» за найлепшы саўндтрэк і найлепшы анімацыйны фільм.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаная ўручную ў характэрнай для аўтарскай манеры Ўэса Андэрсана мультыплікацыя расказвае пра шалапутнага бацьку лісінай сям’і. Адказваючы на нападкі разьюшаных ягонымі выхадкамі фэрмэраў, ліс-авантурыст містэр Фокс адпраўляецца ў адчайныя прыгоды, у якіх яму трэба будзе ня толькі вярнуць сваё добрае імя, але і ўратаваць сваю сям’ю.

Дубляж[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераклад і агучка стужкі на беларускай мове выкананыя ў 2012 годзе камандай «Кінаконг»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Fantastic Mr. Fox (2009) Box Office Mojo Праверана 12 January 2010 г. Архіўная копія ад 2012-03-30 г.
  2. ^ Як «Неверагодны містэр Фокс» агучваўся на мову Кінаконг. YouTube (24 верасьня 2012). Праверана 18 лістапада 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]