Неверагодны містэр Фокс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Неверагодны містэр Фокс
Fantastic Mr Fox
Жанр: дзіцячая літаратура
Аўтар: Роальд Даль
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 1970
Выдавецтва: Penguin Books (сучаснае)
Колькасьць старонак: 96
Ілюстратар: Дональд Чафін
Носьбіт: пераплёт
ISBN: 0-394-80497-X

«Невераго́дны мі́стэр Фокс» (па-ангельску: Fantastic Mr Fox) — дзіцячы раман брытанскага пісьменьніка Роальда Даля, які выйшаў у 1970 року. Кніга распавядае пра ліса містэра Фокса і ягоныя прыгоды ў барацьбе з суседзямі-фэрмэрамі.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны герой — антрапаморфны, хітры, разумны ліс па імі містэр Фокс, які жыве ў нары з жонкай, сынам і пляменьнікам. Каб пракарміць сям’ю, містэр Фокс зьдзяйсьняе начныя набегі на суседзкія фэрмы трох злосных, жорсткіх, дурных фэрмераў, якіх завуць Богіс, Банс і Бін. Яны намагаюцца спыніць рабаўніцтва сваіх уладаньняў, забіўшы Фокса.

Дзеля выкананьня свайго пляну яны дакопваюцца трактарамі да лісінай нары, аднак сям’я Фокса закопваецца яшчэ глыбей у зямлю. Трыё фэрмэраў, сьмешныя ў сваёй упартасьці, вырашаюць чакаць ля выйсьця са зброяй, пакуль ліс не зьявіцца на паверхню. Сям’я містэра Фокса, а таксама ўсе іншыя падземныя жыхары асуджаныя на галодную сьмерць.

Нечакана ў містэра Фокс зьяўляецца плян, як здабыць ежу. Ён зь дзецьмі выкопваюць тунэль, выходзячы акурат у куратнік містэра Богіса. Забясьпечыўшы ежай сям’ю, містэр Фокс запрашае ў каманду свайго сябра Барсука. Яны выкопваюць выйсьці на фэрму Банса і ў склеп Біна, поўны яблычнага сыдру. Яны вяртаюцца са здабычай дахаты, дзе ўсе зьвяры ладзяць сьвяточную вечарыну з нагоды сканчэньня голаду. За сталом містэр Фокс запрашае ўсіх да яго ў сакрэтнае сховішча, дзе больш ня трэба баяцца злодзеяў і будзе дастаткова ежы. Усе зьвяры ў захапленьні, а Богіс, Банс ды Бін марна чакаюць, пакуль містэр Фокс вылезе з нары.

Адаптацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]