Нагарджуна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нагарджуна
санскрыт: नागार्जुन
Залатая статуя Нагарджуна ў Шатляндыі.
Дата нараджэньня каля 150[1]
Месца нараджэньня Паўднёвая Індыя
Дата сьмерці каля 250[1]
Месца сьмерці Індыя
Кірунак Будызм
Вучні Ар’ядэва[d][2], Lobpön Yönten Shenyen[d][2], Dzo Gi Ka Marupa[d][2], Chö Dzé Chökyi Dorjé[d][2], Q106788210?[2], Ma Tam Gipa[d][2], Lobpön Sangye Yeshe Shyab[d][2], Bhavyaviveka[d][2], Balimta[d][2], Shakya Shenyen[d][2], Lü Changchub[d][2], Q28410784?[2], Candrakīrti[d][2] і Shavaripa[d][2]

Нагарджу́на (санскрыт: नागार्जुन; каля 150—250) — выбітны і адзін з найбольш важных будыйскіх філёзафаў[3]. Разам са сваім вучнем Ар’ядэвам, лічыцца заснавальнікам школы Мадг’яміка кірунку Магаяна[3]. Нагарджуне таксама прыпісваецца распрацоўка філязофіі сутраў Праджняпараміта. Акрамя таго, ён традыцыйна лічыцца, як аўтар некалькіх трактатаў па Расаяне. Ягоны твор «Муламадг’ямакакарыка» ёсьць самым важным тэкстам пра філязофію пустэты мадг’ямакі. Гэты твор натхніў на стварэньне вялікай колькасьці камэнтароў на санскрыце, кітайскай, тыбэцкай, карэйскай і японскай мовах і працягвае вывучацца і дасюль[3]. У магаяне шануецца як другі Буда, які здолеў выявіць глыбокі філязофскі сэнс дгармы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вельмі мала вядома аб жыцьці Нагарджуны, бо першыя пісьмовыя згадкі пра яго былі напісаныя на кітайскай[4] і тыбэцкай мовах празь некалькі стагодзьдзяў пасьля ягонай сьмерці. Паводле некаторых зьвестак Нагарджуна быў родам з Паўднёвай Індыі[5]. Некаторыя навукоўцы лічаць, што Нагарджуна быў дарадцам караля дынастыі Сатавагана[5]. Археалягічныя дасьледваньні каля гораду Амараваці сьведчаць, што, калі гэта зьяўляецца праўдай, каралём, якому служыў Нагарджуна, мог быць Шры Яджна Сатакарні, які кіраваў краінай паміж 167 і 196 гадамі. На аснове гэтай асацыяцыі, навукоўцы звычайна адносяць гады жыцьця Нагарджуны да 150—250 гадоў[5].

Згодна зь біяграфіяй Нагарджуны, напісанай у IV—V стагодзьдзях і перакладзенай Кумараджывам, індыйскі філёзаф нарадзіўся ў брагманской сям’і ў вобласьці Відарбга[6][7], а затым стаў будыстам.

Некаторыя крыніцы сьцьвярджаюць, што ў апошнія свае гады, Нагарджуна жыў на гары недалёка ад гораду, які пазьней быў названы ў ягоны гонар — Нагарджунаконда[8]. Аднак, навукоўцы ня здолелі знайсьці якія-небудзь археалягічныя доказы таго, што места неяк зьвязана з Нагарджунам. Да таго ж, назва гораду паходзіць з пэрыяду Сярэднявечча, а больш раньнія зьвесткі, знойдзеныя на гэтым месцы, даюць зразумець, што ў старажытны пэрыяд яно было вядомае як Віджаяпуры[9].

Тыбэцкія агіяграфіі таксама сьцьвярджаюць, што Нагарджуна навучаўся ў Наландзкім манаскім цэнтры. Аднак, на думку Ўолзэра, гэты ўнівэрсытэт ня быў яшчэ вядомым манаскім цэнтрам прыкладна да 425 году. Акрамя таго, як адзначае той жа Ўолзэр, Сюаньцзан і Іцзін правялі шмат часу ў Наланде і вывучалі там тэксты Нагарджуны. Але лічыцца дзіўным, што яны правялі там шмат часу, але вырашылі не паведамляць аніводнай згадкі пра чалавека, чые творы гулялі такую важную ролю ў навучальнай праграме[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Nagarjuna // Internet Philosophy Ontology project (анг.)
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н Buddhist Digital ArchivesBuddhist Digital Resource Center.
  3. ^ а б в Garfield, Jay L. (1995), «The Fundamental Wisdom of the Middle Way». Oxford. Oxford University Press.
  4. ^ Rongxi, Li; Dalia, Albert A. (2002). «The Lives of Great Monks and Nuns». Berkeley CA: Numata Center for Translation and Research, — С. 21—30.
  5. ^ а б в Kalupahana, David (1992). «A History of Buddhist Philosophy». — С. 160.
  6. ^ Geri Hockfield Malandra (1993). «Unfolding A Mandala: The Buddhist Cave Temples at Ellora», SUNY Press. — С. 17.
  7. ^ Shōhei Ichimura (2001). «Buddhist Critical Spirituality: Prajñā and Śūnyatā», Motilal Banarsidass Publishers. — С. 67.
  8. ^ Hirakawa, Akira. Groner, Paul (2007). «A History of Indian Buddhism: From Śākyamuni to Early Mahāyāna». — С. 242.
  9. ^ K. Krishna Murthy (1977). «Nāgārjunakoṇḍā: A Cultural Study». Concept Publishing Company. — С. 1.
  10. ^ Walser 2005. С. 78.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Walser, Joseph Nāgārjuna in Context: Mahāyāna Buddhism and Early Indian Culture. — New York: Columbia University Press, 2005. — ISBN 978-1-61234-890-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]