Навазыбкаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навазыбкаўскі раён
Новозыбковский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Навазыбкаў
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2017) 11 131
Плошча 980 км²
Месцазнаходжаньне Навазыбкаўскага раёну
Навазыбкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48343
Код аўтам. нумароў 32
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Навазыбкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Навазыбкаў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну — 980 км². Раён разьмешчаны на захадзе Бранскай вобласьці.

Мяжуе:

Асноўныя рэкі — Іпуць, Вага, Карна.

Экалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году Навазыбкаўскі раён быў забруджаны даўгавечнымі радыёнуклідамі. Сьпіс населеных пунктаў далучаных да Зоны адсяленьня: Бабакі, Барок (Манюкоўскі сельсавет), Барок (Наваместаўскі сельсавет), Баршчоўка, Булдынка, Вялікія Ляды, Вялічка (Тростанскі сельсавет), Верашчакі, Вярцебы, Унукавічы, Гатка, Грымучка (Старавышкаўскі сельсавет), Грыўкі (Старабабовіцкі сельсавет), Грозны, Дзядоўскі, Дзяменка, Дружба (Тростанскі сельсавет), Дуброўка (Сноўскі сельсавет), Калінаўка, Карна, Грыва (Старавышкаўскі сельсавет), Зарэчча (Сноўскі сельсавет), Калодескі (Старавышкаўскі сельсавет), Любін, Міхайлаўка, Навазыбкаў, Пянькі, Раздольле, Сноўскае, Бялімава, Белы Калодезь, Глыбочка, Жураўкі, Злотніцкі Хутар, Красны Востраў, Ст. Манюкі, Маскоўшчына, Новыя Кацічы, Прудоўка, Рудня (Дзяменскі сельсавет), Сіні Калодезь, Стары Вышкаў, Барацьбіт, Віхолка (Катіцкі сельсавет), Заверша, Калінін, Крутабяреэзка, Макусы-1, Машок, Новыя Файкі, Пісаркі, Саўкін Хутар, Сіняўка-2, Тростань, Горка (Старавышкаўскі сельсавет), Данчэнкава Слабада, Замішэва, Кацічы, Курганьне (Старавышкаўскі сельсавет), Маханаўка, Нясвоеўка, Паломы, Падрудня, Шыцікаў Лог, Клюкаў Мох (Унукавіцкі сельсавет), Клюкаў Мох (Сінякалодескі сельсавет), Карчы, Чырвоны Сьвітанак, Мамай (Тростанскі сельсавет), Машкінскі, Міхайлаўка (Катіцкі сельсавет), Новая Вёска, Новае Места, Новыя Бабовічы, Арол, Перавоз, Перамога, Полек, Расаднікі, Сьвяцк, Сіняўка, Старая Рудня, Старыя Бабовічы, Трыголаў, Хілеевічы, Шаломы, Ягаднае, Ясная Паляна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя цяперашняга Навазыбкаўскага раёну да 1919 году ўваходзіла ў Навазыбкаўскі павет Чарнігаўскай губэрні, а ў 1919 годзе была перададзеная ў склад Гомельскай губэрні РСФСР. У 1926 годзе, у зьвязку з расфармаваньнем Гомельскай губэрні, увайшла ў склад Бранскай губэрні.

У 1929 годзе, з увядзеньнем новага адміністрацыйнага падзелу, губэрні і паветы ліквідавалі. Быў утвораны Навазыбкаўскі раён, які ад пачатку ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці з цэнтрам у м. Смаленску. У 1937—1944 гадах Навазыбкаўскі раён уваходзіў у Арлоўскую вобласьць.

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Навазыбкаўскі раён.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 13,7 тыс. чалавек без раённага цэнтру, у Навазыбкаве жывуць каля 43 тыс. Усяго налічваецца 65 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 8 сельскіх паселішчаў:

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX і пачатку XX стагодзьдзя Навазыбкаўскі павет быў буйным цэнтрам вытворчасьці запалак. Дзейнічалі 8 фабрыкаў, якія выраблялі 290 млн скрынак запалак штогод. Найбуйнейшай зь іх была фабрыка Воўкава. Цяпер на яе месцы знаходзіцца станкабудаўнічы завод.

Горадаўтваральнымі прадпрыемствамі савецкага пэрыяду Навазыбкава былі завод «Індуктар», станкабудаўнічы завод і кравецкая фабрыка.

Найбуйнейшыя прадпрыемствы:

  • ААТ «Навазыбкаўскі завод электратэрмічнага абсталяваньня „Індуктар“»
  • ААТ «Навазыбкаўскі станкабудаўнічы завод»
  • ААТ «Навазыбкаўская кравецкая фабрыка»
  • ААТ «Навазыбкаўская кравецка-трыкатажная фабрыка імя 8 сакавіка»
  • ААТ «Навазыбкаўская абутковая фабрыка»
  • ААТ «Навазыбкаўскі дрэвавыпрацоўчы завод»
  • ТАА "Навазыбкаўскі вагонабудаўнічы завод «Брансквагонмаш»"
  • ТАА «Навазыбкаўская гарбарня»
  • ААТ «Навазыбкаўскі мясакамбінат»
  • СВК «Навазыбкаўмалако»
  • ААТ «Навазыбкаўскі хлебакамбінат»
  • ТАА «Навазыбкаўскі кансервавы завод "Каліпса"»
  • ААТ «Навазыбкаўская гарадская друкарня ім. Фрунзэ»
  • ААТ «Навазыбкаўскае будаўніча-мантажнае кіраваньне»
  • ЗАТ "Старабабовіцкая ПМК"

Апроч гэтага, у раёне вырабляюць дадаткі для бэтону, працуюць рознага кшталту харчовыя прадпрыемствы.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

М13 БранскНавазыбкаў — мяжа Рэспублікі БеларусьКобрынь

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Манастыр Сьв. Мікалая ў в. Каташын.
  • Сядзібна-паркавы комплекс Муханавых у в. Любін Хутар.
  • Царква Сьв. Тройцы ў в. Стары Крывец.
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Сьвяцак.
  • Царква Сьв. Сергія Раданескага ў в. Унукавічы (Раданескае).

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мікалай Галадзед (9 траўня 1894 — 21 чэрвеня 1937) — грамадзка-палітычны дзеяч нацыянальна-культурнага руху, публіцыст
  • Апанас Шведаў — купец, горадабудаўнік, грамадзкі дзеяч
  • Дарыян Сулоеў — мастак, майстар чаканкі
  • Аляксандпр Лашкевіч — рэдактар, выдавец, ініцыятар адкрыцьця ў Навазыбкаве першай бібліятэкі ў 1876 годзе, землеўладальнік мястэчка Брахлава Навазыбкаўскага павету Чарнігаўскай губэрні

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навазыбкаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў