НЭК Нэймэген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
НЭК
Поўная назва Nijmegen Eendracht Combinatie
Заснаваны 15 лістапада 1900
Горад Нэймэген, Нідэрлянды
Стадыён Гофэртстадыён
Умяшчальнасьць: 12 500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2022—2023 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nec-nijmegen.nl (нід.)

НЭК (па-нідэрляндзку: Nijmegen Eendracht Combinatie) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Нэймэгену. Заснаваны ў 1900 годзе. Клюб чатыры разы прабіваўся ў фінал Кубка Нідэрляндаў, але гэтак і ня здолеў атрымаць трафэй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На хатнім матчы НЭКу ў 1953 годзе.

Найстарэйшым папярэднікам НЭКу быў клюб «Ээндрахт», які быў закладзены 15 лістапада 1900 году Аўгустам Лёдэнстэйнам, Антоонам Кёйпэрсам і Ваўтэрам дэ Лентам. Клюб быў патрыбны тым, што прадстаўнікі працонай клясы праз сваё паходжаньня ня мелі мажлівасьць гуляць за «Кўік-1888», які быў галоўным клюбам гораду на той час[2]. Празь недахоп сродкаў «Ээндрахт» першапачаткова ладзіў толькі таварыскія матчы супраць камандаў зь іншых частак гораду ажно да 1903 году, але пасьля стварэньня гарадзкой лігі Нэймэгену далучыўся да яе. Каманда сталася першым чэмпіёнам лігі, дзякуючы чаму прасунулася ў рэгіянальную лігу Гельдэрлянд, а яшчэ праз два гады клюб быў запрошаны ў другі дывізіён. У красавіку 1910 году «Ээндрахт» аб’яднаўся з клюбам НВВ, які паўстаў за два гады да таго, дзякуючы высілкам былых удзельнікамі клюбу «Кўік-1888». Новы клюб атрымаў назву НЭК, якая ў перакладзе зь нідэрляндзкае мовы значыць «Зьвяз Нэймэгену і Ээндрахту». Свой першы матч аб’яднаная каманда правяла супраць амстэрдамскага клюбу ДЭК. Сустрэчы скончылася ўнічыю зь ліку 0:0[3].

У пачатку 1920-х гадоў пасьля гадоў туляньняў па розных палёх клюб нарэшце набыў зямлю і пабудаваў стадыён Газэнкампсэвэг[3]. Колькасьць заўзятараў і папулярнасьць НЭКу пачалі расьці, але посьпехаў на пляцоўках бракавала. Не зважаючы на тое, што клюб здабываў перамогі ў другім дывізіёне ў 1928, 1929, 1931 і 1934 гадах, але прасунуцца ў найвышэйшую лігу НЭК ня здолеў, праз паразы ў матчах плэй-оф[4]. Толькі зь пятай спробы нэймэнгенцы здолелі прасунуцца да элітнага дывізіёну ў 1936 годзе[5]. У 1939 годзе НЭК стаў першым ва ўсходнім дывізіёне чэмпіянату, але ў фінальным раўндзе фінішаваў толькі трэцім. Пры гэтым у хатнім матчы супраць чэмпіёну «Аяксу» каманда здабыла перамогу зь лікам 6:2. У 1942 годзе НЭК пераехаў на новы Гофэртстадыён, які месьціцца ў Гофэртпарку на ўскрайку гораду.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Яспэр Сылесэн 1989
2 Сьцяг Францыі Аб Браян Пэрэйра (ар. Асэр) 2003
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Філіпэ Сандлер 1997
4 Сьцяг Даніі Аб Матыяс Рос (ар. Галатасарай) 2001
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Юры Баас (ар. Аякс) 2003
6 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Мээс Гудэмакерс 1998
9 Сьцяг Сурынаму ПА Чарон Шэры (ар. Макабі Х.) 1988
10 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Сонт’е Гансэн 2002
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Рабэр Гансалес (ар. Бэтыс) 2001
12 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Бас Дост 1989
14 Сьцяг Нарвэгіі Нап Лярс Лярсэн 1998
17 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Брам Нёйтынк 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Японіі Нап Кокі Агава (ар. Якагама) 1997
19 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Сыльля Соў 1996
20 Сьцяг Даніі ПА Лясэ Шэнэ (капітан) 1986
22 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Робін Руфс 2003
23 Сьцяг Японіі ПА Кадаі Сана 2003
24 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Кальвін Вэрдонк 1997
27 Сьцяг Люксэмбургу Нап Івандра Саншыш (ар. Барусія М.) 2004
28 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Барт ван Роой 2001
29 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Кас дэ Віт 2003
31 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Рэйк Янсэ 2002
32 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Нільс Росэн 2005
71 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Дырк Пропэр 2002

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]