Міхаіл Таніч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Таніч
Міхаіл Танхілевіч
Род дзейнасьці паэт-сьпеўнік
Дата нараджэньня 15 верасьня 1923(1923-09-15)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 красавіка 2008(2008-04-17)[2] (84 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці ныркавая недастатковасьць[d]
Месца пахаваньня
Занятак паэт, пясьняр, прадусар, музычны прадусар
Узнагароды
ордэн Пашаны ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы III ступені ордэн Славы мэдаль Жукава юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «Вэтэран працы» юбілейны мэдаль «50 гадоў Узброеным сілам СССР» юбілейны мэдаль «60 гадоў Узброеным сілам СССР» юбілейны мэдаль «70 гадоў Узброеным сілам СССР»
народны артыст Расейскай Фэдэрацыі
медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»
заслужаны дзяяч мастацтваў Расейскай Фэдэрацыі прэмія МУС Расеі

Міхаі́л Іса́евіч Та́ніч (сапраўднае прозьвішча Танхілевіч; 15 верасьня 1923, Таганрог — 17 красавіка 2008, Масква) — савецкі й расейскі паэт-сьпеўнік.

Маладосьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Таганрогу ў габрэйскай сям’і. Бацька Таніча, які кіраваў камунальнай гаспадаркай гораду, быў расстраляны ў 1938 годзе. У 1942 годзе Міхаіл прызваны ў дзейнае войска. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах. У складзе 33-й зьнішчальна-процітанкавай брыгады мінуў шлях ад Беларусі да Эльбы ў якасьці камандзіра процітанкавай гарматы. Апошнія 11 месяцаў непасрэдна ўдзельнічаў у баях.

Па сканчэньні вайны паступіў у Растоўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут, скончыць які не пасьпеў, паколькі ў 1947 годзе быў арыштаваны па 58 артыкуле пункт 10 («за шпіянаж», падставай да арышту стала выказваньне аб нізкай якасьці савецкіх радыёпрымачоў у параўнаньні зь нямецкімі). У турмах і лягерах (у асноўным у раёне Салікамску, на лесапавале) Таніч правёў шэсьць гадоў і быў вызвалены па амністыі толькі ў 1953 годзе.

Творчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля вызваленьня адправіўся ў Маскву і працаваў на радыё і ў прэсе. Тады жа зьмяніў прозьвішча. Першая складанка вершаў выйшла ў 1959 годзе. У пачатку 1960-х гадоў набыла вядомасьць яго песьня, напісаная ў суаўтарстве зь Янам Фрэнкелем — «Текстильный городок», якая выконвалася шматлікімі сьпявачкамі, сярод якіх Раіса Няменава, Мая Крысталінская.

У наступным здабыў іншых суаўтараў, сярод якіх былі Юры Саўльскі, Аркадзь Астроўскі, Вадзім Гамалія, Оскар Фэльцман, Мікіта Багаслоўскі, Уладзімер Шаінскі.

У наступным Таніч працаваў зь Ігарам Мікалаевым, Аркадзем Укупнікам, Вячаславам Малежыкам, а таксама арганізаваў групу «Лесоповал» на чале зь Сяргеем Каржуковым, які трагічна загінуў у 1994 годзе. Група атрымала другое нараджэньне ў 1995 годзе з прыходам маладых музыкаў. З тых часоў «Лесоповал» — галоўны праект Міхаіла Таніча.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1968 году, аўтар 15 кніг, уключаючы песенныя. Апошнія датаваныя 1998 годам: «Жизнь» (вершы) і «Погода в доме» (песьні).

Аўтар такіх вядомых песень, як «Любовь-кольцо», «Что тебе сказать про Сахалин?», «Черный кот», «Зеркало», «Как хорошо быть генералом», «Идет солдат по городу», «Черное и белое», «Возьми меня с собой», «Не забывай», «На дальней станции сойду», «Проводы любви», «Птичий рынок», «Комарово», «Узелки», «Погода в доме».

Аўтар шматлікіх знакамітых дзіцячых песень, такіх як «Когда мои друзья со мной», «По секрету всему свету», «Из чего наш мир состоит», «Песенка про папу» і іншых.

Міхаіл Таніч памёр а 3:10 17 красавіка 2008 году ў Маскве, прычынай сьмерці стала ныркавая няздатнасьць. Міхаіла Таніча пахавалі ў суботу 19 красавіка 2008 году на Ваганькаўскім цьвінтары ў Маскве.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка — паэт-сьпеўнік Лідзія Мікалаеўна Казлова. Дачкі — Сьвятлана і Іна, унукі Леў і Вэніямін.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ляўрэат прэміі МУС Расеі (1997)
  • Ляўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі «Авацыя» (1997)
  • Ляўрэат Юбілейнага конкурса «Песьня году»
  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Ордэн Славы III ступені
  • Ордэн Айчыннай вайны I ступені
  • Ордэн Пашаны (1998)
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Расейскай Фэдэрацыі (2001)
  • Народны артыст Расеі (2003)
  • Ганаровы прафэсар Растоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўнівэрсытэту

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ТАНИЧ Михаил Исаевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги (рас.) / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 467—470. — ISBN 5-94848-307-X
  2. ^ http://www.rambler.ru/news/culture/inmemoriam/561310744.html