Міхась Міцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.
Міхась Міцкевіч
Род дзейнасьці грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч
Дата нараджэньня 13 ліпеня 1897
Месца нараджэньня в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету
Дата сьмерці 25 кастрычніка 1991
Месца сьмерці Нью-Ёрк
Месца пахаваньня
Месца вучобы
  • Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя[d] (1917)
Занятак перакладнік, пісьменьнік, публіцыст, пэдагог, грамадзкі дзяяч, культурніцкі дзяяч, клірык
Месца працы
Бацька Міхась Міцкевіч
Маці Ганна Юр'еўна Міцкевіч

Міха́сь Міха́йлавіч Міцке́віч (псэўд. Антон Галіна; 13 ліпеня 1897, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету — 25 кастрычніка 1991, Нью-Ёрк) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч. Малодшы брат Якуба Коласа.

У 1910-х гадох — удзельнік беларускага нацыянальнага руху, дэлегат Першага Ўсебеларускага кангрэсу. Пачаў пісаць у 1917—1918 гадах, але друкаваўся нячаста. Зрэшты, нават нешматлікіх публікацыяў было дастаткова, каб яго прыкмецілі Максім Багдановіч і Максім Гарэцкі. У 1919—1920 гады выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі. У 1920—30-х гады настаўнічаў. Стаяў на антыкамуністычных пазыцыях, у 1930 годзе беспасьпяхова балатаваўся ў польскі сойм па выбарчым сьпісе Цэнтральнага саюзу беларускіх культурна-асьветных арганізацыяў і інстытуцыяў у Наваградзкай выбарчай акрузе. У 1939—1941 гадах працаваў дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў інспэктарам беларускіх школаў на Стаўпецкі раён. Зь лета 1944 году — на эміграцыі. Жыў у лягерох для перамешчаных асобаў, настаўнічаў, выпусьціў чатыры чытанкі для дзяцей.

З 1950 году — у ЗША. Актыўны дзяяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, сябра парафіяльнае Рады Катэдральнага Сабору імя Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. Некалькі гадоў быў рэдактарам газэты «Беларус» і каля 15 гадоў — часапісу «Голас Царквы». Займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША)[1].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]