Міраслаў Шатан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міраслаў Шатан
Рост 191 см
Вага 87 кг
Пазыцыя правы нападнік
Кідок/Ловы левай
Грамадзянства
Дата нараджэньня 22 кастрычніка 1974 (49 гадоў)
Месца нараджэньня Яцаўцы, Чэхаславаччына
Выступаў за
Нацыянальная зборная Славаччына
Драфт НХЛ 111, 1993
Эдмантан Ойлерз
Гульнявая кар’ера 1992—2014

Мірасла́ў Ша́тан (па-славацку: Miroslav Šatan, [ˈmɪroslɑv ˈʃatan]; нарадзіўся 22 кастрычніка 1974 году) — славацкі хакейны правы нападнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Топальчаны», дзе ў 31 матчы сэзону 1991—1992 закінуў 30 шайбаў і аддаў 22 перадачы. Пасьля гэтага ён перайшоў у каманду вышэйшага дывізіёну «Дукла Трэнчын», дзе правёў два сэзоны.

У 1993 року быў задрафтаваны клюбам «Эдмантан Ойлерз» пад 111 нумарам. Да пераходу ў НХЛ гуляў у чэмпіянаце Чэхаславаччыны, а пазьней — Славаччыны, правёў восем матчаў за зборную краіны ды закінуў 9 шайбаў на Алімпіядзе-1994[3].

У 1994—1995 гуляў у ніжэйшых амэрыканскіх лігах за чатыры розныя клюбы, у наступным сэзоне прабіўся ў асноўны склад «Эдмантану». Праз два сэзоны быў абменены ў «Бафала Сэйбрз», дзе выступаў да 2003 року. Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за браціслаўскі «Слован», пасьля чаго ў «Сэйбрз» ужо не вярнуўся[4]. 3 жніўня 2005 заключыў кантракт зь Нью-Ёрк Айлэндэрз[5]. У 2008 перайшоў у Пітсбург Пінгвінз[6], у складзе якіх упершыню выйграў Кубак Стэнлі—2009.

У 2010 заключыў кантракт з «Бостан Бруінз», а ў 2011 перайшоў у клюб Кантынэнтальнай хакейнай лігі «Дынама Масква». Па сканчэньні сэзону вярнуўся ў Славаччыну, дзе выступаў за «Слован Браціслава»[7], у наступным сэзоне стаў капітанам.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Elite Prospects (анг.) — 1999.
  2. ^ https://www.hockeyslovakia.sk/sk/hallfame/miroslav-satan
  3. ^ Mirolav Šatan’s Profile at HockeyDraft.ca
  4. ^ Satan a free agent after Sabres decline option (анг.). ESPN (2005-08-01). Праверана 2009-08-04 г.
  5. ^ Satan signs with Islanders (анг.). TSN (2005-08-03). Праверана 2009-08-04 г.
  6. ^ Penguins sign Miroslav Satan (анг.). Pittsburgh Penguins (2008-07-03). Праверана 2009-08-04 г.
  7. ^ Miro Šatan v Slovane! Zatiaľ na mesiac (анг.) // 9 September 2011 г. Праверана 10 September 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]