Мінцімер Шайміеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінцімер Шайміеў
12 чэрвеня 1991 — 25 сакавіка 2010
Наступнік Рустам Мініханаў
з 25 сакавіка 2010
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 студзеня 1937(1937-01-20)[1] (87 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Säkinä Axunova[d]
Дзеці: Радзік Шайміеў[d] і Ayrat Şäymief[d]
Бацька: Şahişärip Şäymief[d]
Маці: Q108462230?
Адукацыя:
Узнагароды:

Мінцімер Шарыпавіч Шайміеў (па-татарску: Минтимер Шәрип улы Шәймиев; 20 студзеня 1937, Анякава, у Актанышскім раёне, Татарская АССР) — расейскі палітык, першы Прэзыдэнт Татарстану (12 чэрвеня 1991 г. — 25 сакавіка 2010 году).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1967 годзе пачаў адміністрацыйную кар’еру — працаваў інструктарам, намесьнікам загадчыка сельскагаспадарчым аддзелам Татарскага абкаму КПСС. У 1969—1983 гг. — Міністар мэліярацыі і воднай гаспадаркі Татарскай АССР. У 1983 г. — Першы намесьнік Старшыні Савета Міністраў ТАССР. У 1983—1985 гг. — сакратар Татарскага абкаму КПСС; 1985—1989 — Старшыня Савету Міністраў ТАССР. У 1989 г. абраны першым сакратаром Татарскага абкаму КПСС; 1990—1991 — Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Татарстан. У 1990—1991 гг. — чалец ЦК КПСС.

12 чэрвеня 1991 году на безальтэрнатыўнай аснове абраны Прэзыдэнтам Рэспублікі Татарстан. У 1996 годзе быў пераабраны на другі тэрмін падчас безальтэрнатыўных выбараў, атрымаўшы больш за 90% галасоў. У 2001 годзе прэзыдэнцкія выбары ўпершыню прайшлі на альтэрнатыўнай аснове: у іх, акрамя Шайміева, удзельнічалі чатыры кандыдаты, у тым ліку два чальцы расейскай Думы (Сяргей Шашурын і Іван Грачоў). Шайміеў атрымаў 79,5% галасоў выбаршчыкаў.

Пад кіраўніцтвам Шайміева была прынята Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Татарскай ССР, а таксама распрацавана і прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Татарстан. Па ініцыятыве Шайміева ў 1992 годзе быў праведзены Рэфэрэндум па пытаньні аб дзяржаўным статусе Рэспублікі Татарстан, падчас якога каля 62% выбаршчыкаў прагаласавалі за тое, каб Татарстан стаў сувэрэннай дзяржавай, «суб’ектам міжнароднага права, якая будуе свае адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй і іншымі рэспублікамі, дзяржавамі на аснове раўнапраўных дамоў».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Mintimer Schaimijew // Munzinger Personen (ням.)