Мілаш Тэадосіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мілаш Тэадо́січ (па-сэрбску: Милош Теодосић; нарадзіўся 19 сакавіка 1987 году, Валева, СР Сэрбія, СФРЮ) — сэрбская баскетбаліст, які выступае за каманду Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Лос-Анджэлес Кліпэрз». Гуляе на пазыцыях гульнёвага і атакуючага абаронцы. Шэсьць разоў уваходзіў у сымбалічную пяцёрку Эўралігі. Зьяўляецца гульцом году па вэрсіі ФІБА Эўропа (2010)[1], а таксама самы каштоўны гулец Эўраліга ў сэзоне 2009/2010[2].

У складзе зборнай Сэрбіі станавіўся срэбраным прызэрам на Алімпійскіх гульнях 2016 году, чэмпіянату сьвету 2014 году і чэмпіянату Эўропы 2009 году[3].

Клюбная кар'ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў клюбную кар’еру ў 2004 годзе ў Сэрбіі. З 2007 па 2011 гады выступаў у Грэцыі за «Алімпіякас». У ліпені 2011 году падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА[4]. Перад пачаткам сэзону 2014/15 ЦСКА працягнуў кантракт яшчэ на тры гады.

10 ліпеня 2017 падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Лос-Анджэлес Кліпэрз». Па ўмовах пагадненьня, Тэадосіч зарабляе 12,3 мільёну даляраў[5][6]. Дэбютаваў 19 кастрычніка 2017 году ў матчы НБА за новую каманду супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз», набраў 6 пунктаў, а яго каманда атрымала перамогу зь лікам 108:92.

Крыніца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілаш Тэадосічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў