Мілагучнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мілагу́чнасьць, альбо эўфанія (ад грэц. εὐφωνόα — мілагучнасьць) — гукавая арганізацыя мастацкай мовы (пераважна вершаванай), заснаваная на паўтаральнасьці гукаў. У вузейшым сэнсе — артыкуляцыйная і акустычная мілагучнасьць мовы[1].

У літаратуразнаўстве — разьдзел паэтыкі, які вывучае ў вершы якасны бок маўленчых гукаў, што накладваюць вызначаную пачуцьцёвую афарбоўку на мастацкі твор. Да вобласьці эўфаніі адносіцца вялікая колькасьць стылістычных прыёмаў, яка-сь: рытм верша, анафара, эпіфара, алітэрацыя, асананс, дысананс і ўсе адмены гукавых паўтораў[2].

Паводле беларускага паэта і мовазнаўца Ўладзімера Дубоўкі, мілагучнасьць — гэта прапорцыя паміж кансанантызмам і вакалізмам; каэфіцыент мілагучнасьці — прапарцыйнасьць чаргаваньня галосных і зычных гукаў у моўнай плыні. Да найбольш мілагучных моваў Ул. Дубоўка адносіў італьянскую і ўкраінскую мовы, дзе, паводле яго словаў, спатыкаецца амаль роўная колькасьць галосных і зычных (1:1)[3]. У сваю чаргу, беларуская мова, паводле яго насьледваньняў, мае каэфіцыент ад 1—1,2 да 1—1,3[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Эвфония // Большая Советская Энциклопедия
  2. ^ Эвфония // Квятковский А. П. Поэтический словарь. — М: Сов. Энцикл., 1966. — С. 348.
  3. ^ а б Дубоўка, Ул. Некаторыя прыватныя выпадкі мілагучнасьці нашае мовы // Узвышша. — 1927. — № 4.