Міжнародны гандбольны турнір чэмпіёнаў Добаю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнародны гандбольны турнір чэмпіёнаў Добая (па-сэрбску: Међународни рукометни турнир шампиона Добој) — клюбны таварыскі міжнародны турнір па гандболу сярод мужчынскіх камандаў, які праходзіць штогод у горадзе Добай, Рэспубліка Сэрбская, Босьнія і Герцагавіна.

Правілы спаборніцтваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У турніры штогод бяруць удзел восем клюбаў, сталым удзельнікам зьяўляецца мясцовы гандбольны клюб «Слога», тады як сем іншых удзельнікаў прыяжджаюць па адмысловым запрашэньні, што выдаецца арганізатарамі. Каманды падзяляюцца на дзьве групы, дзе кожная па чарзе гуляе з кожнай. Каманды, якія занялі першыя месцы ў групах адразу выходзяць у фінальную стадыю, тым часам як каманды, што разьмясьціліся на другіх пазыцыях, змагаюцца за трэцяе месца. На матчах працуюць судзьдзі міжнароднай і фэдэральнай катэгорыяў. Прызэры турніру атрымліваюць грашовую ўзнагароду, у апошнія гады яно складала 15 тыс. эўра за першае месца, 10 тыс. эўра за другое месца і 5 тыс. эўра за трэцяе месца. Дадатковыя прызы: самаму каштоўнаму гульцу турніру, прыз найлепшаму брамніку, прыз найлепшаму бамбардзіру, прыз за чыстую гульню.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]