Мэйнстрым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэ́йнстрым (па-ангельску: mainstream — асноўная плынь) — пераважны кірунак у якой-небудзь галіне (навуковай, культурнай і інш.) для адпаведнага пэрыяду часу. Часта выкарыстоўваецца для азначэньня якіх-небудзь «афіцыйных», массавых тэндэнцыяў у культуры, мастацтве дзеля кантрасту з альтэрнатывай, андэграўндам, нямасавым, элітарным кірункам.

У прымяненьні да масавай культуры аналягічны тэрмін MOR («middle of the road», «сярэдзіна дарогі») выкарыстоўваецца для азначэньня найбольш папулярнай на радыёстанцыях і камэрцыйна прыбыльнай плыні ў папулярнай музыцы, у межах якой могуць зьмешвацца элемэнты набольш папулярных на дадзены момант стыляў. Панятак узьнік у ЗША ў 40-х гадох XX стагодзьдзя. Найбольш моцны ўплыў на музычны мэйнстрым аказваюць ЗША, Вялікабрытанія, Нямеччына й краіны Скандынавіі.