Мэггалая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэггалая
анг. Meghalaya
Агульныя зьвесткі
Краіна Індыя
Статус штат
Адміністрацыйны цэнтар Шылонг
Улучае 11 акругаў
Дата ўтварэньня 21 студзеня 1972
Губэрнатар Крышан Кант Пол
Галоўны міністар Мукул Сангма
Афіцыйныя мовы ангельская, кгасі, гара
Насельніцтва (2011)
2 964 007 чал. (23-е месца)
Шчыльнасьць 130 чал./км²
Плошча 22 429 км² (22-е месца)
Месцазнаходжаньне Мэггалаі
Мэггалая на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5:30
Код ISO 3166-2 IN-ML
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мэггалая (вымаўл. Мэґгалая, па-ангельску: Meghalaya) — штат на паўночным усходзе Індыі, мяжуе са штатам Асам на поўначы і з Банглядэш на поўдні. Займае 22-е месца сярод штатаў па плошчы (22 429 км²) і 23-е па насельніцтве (2,3 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Шылонг.

У параўнаньні зь іншымі штатамі паўночнага ўсходу Мэггалая найменш закранутая сэпаратысцкімі рухамі, тым ня менш, знаходжаньне іншаземцаў на тэрыторыі штату абмяжоўваецца.

Утвораны ў рамках палітыкі рэарганізацыі штатаў 1950—1970-х гг., калі старыя штаты, створаныя на аснове межаў правінцыяў Брытанскай Індыі, былі скасаваныя, а іх тэрыторыя разьмеркаваная паміж новымі, створанымі на аснове моўнага крытэру.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэггалаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў