Мужчынская зборная Расеі па хакеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расея
ФэдэрацыяФэдэрацыя хакею Расеі
ТрэнэрАлег Знарок
КапітанАляксандар Авечкін
Найбольш гульняўАляксандар Пракоп’еў (156)
Найбольш шайбаўІльля Кавальчук (102)
Рэйтынг ІІХФ2
Максымум ІІХФ1 (2009)
Мінімум ІІХФ7 (2004)
Колеры              
Форма
Першая гульня
 Расея Мужчынская зборная Расеі па хакеі 2:2 Мужчынская зборная Швэцыі па хакеі Швэцыя
(Санкт-Пецярбург, Расея — 12 красавіка 1992)
Найбуйнейшая перамога
 Расея Мужчынская зборная Расеі па хакеі 12:3 Мужчынская зборная Вялікабрытаніі па хакеі Вялікабрытанія
(Бальцана, Італія — 26 красавіка 1994)

 Расея Мужчынская зборная Расеі па хакеі 10:1 Мужчынская зборная Казахстану па хакеі Казахстан
(Рыга, Латвія — 6 траўня 2006)

Найбуйнейшая параза
 Славаччына Мужчынская зборная Славаччыны па хакеі 9:1 Мужчынская зборная Расеі па хакеі Расея
(Шамані, Францыя — 29 сьнежня 1993)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў25 (упершыню ў 1992)
Дасягненьнічэмпіён (1993, 2008, 2009, 2012, 2014)
Алімпійскія гульні
Удзелаў6 (упершыню ў 1994)
Мэдалёўсрэбра (1998), бронза (2002)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
326—173—45

Збо́рная Расе́і па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Расеі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзілася на 3 месцы[1]. Кіроўны орган — Фэдэрацыя хакею Расеі, галоўным трэнэрам зьяўляецца Алег Знарок. Зборная Расеі зьяўляецца правапераемніцай зборнай СССР.

У 2009 годзе тройку намінантаў на Мэмарыяльны трафэй Гарта, які атрымлівае самы каштоўны гулец у Нацыянальнай хакейнай лізе, склалі прадстаўнікі зборнай Расеі: Аляксандар Авечкін, Павал Дацюк і Яўген Малкін.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 году ў Альбэрвілі, якія праходзілі празь некалькі тыдняў пасьля распаду СССР, выступала гэтак званая Аб’яднаная каманда, якая ў хакейным турніры фактычна і была прадстаўлена зборнай Расеі. Пад кіраўніцтвам ранейшага трэнэра зборнай СССР Віктара Ціханава Аб’яднаная каманда здолела атрымаць золата.

Для ўдзелу ў дэбютным чэмпіянаце сьвету 1992 году ў Чэхаславаччыне пад кіраўніцтвам Віктара Ціханава была сфармавана ўжо зборная Расеі. На чэмпіянаце сьвету расейцы ўпэўнена выйшлі з групы, заняўшы першае месца, але ў чвэрцьфінале саступілі зборнай Швэцыі (0:2).

Зборная Расеі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году ў Ванкувэры

На чэмпіянаце сьвету 1993 году ў Нямеччыне расейскія хакеісты выступілі ня вельмі ўдала: нічыя 2:2 са зборнай Італіі, параза 2:5 ад швэдаў, але ўсё ж такі выйшлі з трэцяга месца ў плэй-оф. У чвэрцьфінале расейцы ўпэўнена разабраліся з гаспадарамі турніру — 5:1, у паўфінале ў відовішчным матчы былі абыграны канадцы (7:4), у складзе якіх былі такія вядомыя гульцы як Майк Гартнэр, Род Брындамор, Марк Рэкі, маладыя Пол Карыя і Эрык Ліндрас. У мюнхэнскім фінале зборная Расеі ўзяла рэванш у швэдаў (3:1) і ўпершыню ў сваё незалежнай гісторыі стала чэмпіёнамі сьвету.

На алімпійскім турніры 1994 году ў Нарвэгіі склад расейскай зборнай быў сфармаваны ў асноўным з гульцоў айчыннага чэмпіянату, у той час як некаторыя зоркавыя гульцы заставаліся ў НХЛ. З гэтае прычыны зборная паказала слабы вынік, то бок 2 паразы на групавым этапе (адна зь іх параза зборнай Фінляндыі зь лікам 0:5). Канчаткова зборная Ціханава заняла 4-е месца, пасьля чаго галоўны трэнэр быў звольнены са сваёй пасады.

У наступныя гады расейскія хакеісты паказвалі ня вельмі добрыя вынікі, займаючы 4 і 5 радкі, а на хатнім чэмпіянаце сьвету 2000 году ў Санкт-Пецярбургу нават супыніліся на 11 месцы. Аднак, у апошнія гады вынікі зборнай Расеі значна палепшыліся, аб чым кажа чэмпіёнскія вынікі ў 2008, 2009 і 2012 гадох, срэбраныя мэдалі 2010 году і бронзавыя — 2005 і 2007.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 26 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мужчынская зборная Расеі па хакеісховішча мультымэдыйных матэрыялаў