Мора Бафіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мора Бафіна, часам Бафінаў заліў, заліў Бафіна (па-ангельску: Baffin Bay, па-француску: Baie de Baffin) — мора Паўночнага Ледавітага акіяна, мяжуе з морам Лябрадор Атлянтычнага акіяна і абмывае заходні бераг Грэнляндыі. Працягласьць мора з поўначы на поўдзень складае 1130 км. Вялікую частку году навігацыя немагчымая з-за вялікай колькасьці айсбэргаў, што тлумачыцца наяўнасьцю Грэнляндзка-канадзкага падводнага парога, які блакуе патокі цёплай вады з Атлянтыкі.