Мойша Кульбак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мойша Кульбак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 сакавіка 1896(1896-03-20)[1]
Памёр 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)[1] (41 год)
Пахаваны
  • невядома
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладнік, драматург, пісьменьнік
Гады творчасьці 19161937
Мова ідыш[2]

Мойша Кульбак (1896, Смаргонь — 1937, Менск) — пісьменьнік на ідыш беларускага паходжаньня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 20 сакавіка 1896 году ў Смаргоні.

У 1920—1927 гг. працаваў у Вільні. У 1928 годзе вярнуўся ў Менск. Быў супрацоўнікам розных выданьняў на ідыш Акадэміі Навук БССР. Аўтар рамана «Зэльманцы».

У 1937 годзе арыштаваны[3]. Расстраляны ўначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Рэабілітаваны Вышэйшай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 15 сьнежня 1956 году.

Жонка Зэльда Кульбак (1897—1973), настаўніца сярэдняй школы, была арыштаваная 5 лістапада 1937 году ў Менску. 28 лістапада асобнай нарадай пры НКУС асуджаная як «член сям’і ворага народу» да 8 гадоў працоўна-папраўчых лягераў і этапаваная праз Воршу ў Акмолінскі лягер жонак здраднікаў Радзімы НКУС Казаскай ССР. Вызваленая 5 лістапада 1945 году.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1960 годзе ў Менску выйшаў раман «Зельманцы» ў перакладзе на беларускую мову Віталя Вольскага[4]. У 2015 годзе раман быў перавыдадзены і трапіў у спіс кніг года паводле шэрагу экспэртаў[5]. П’еса «Разбойнік Бойтра» перакладзена на беларускую Фэліксам Баторыным пад назвай «Бойтра» для часопісу «Дзеяслоў» (2014)[6]. Асобныя вершы Мойшы Кульбака перакладалі з ідыш на беларускую Эдзі Агняцьвет, Сьцяпан Гаўрусёў, Васіль Жуковіч, Генадзь Кляўко, Язэп Семяжон, Андрэй Хадановіч ды іншыя вядомыя паэты. У 1970 годзе ў Менску выйшаў паэтычны зборнік Майсея Кульбака «Выбранае», у 2016 — двухмоўны (на ідыш і беларускай) зборнік «Eybik/Вечна»[7]. У 2016 годзе таксама зьявіліся пераклады казкі «Вецер, які гняваўся»[8] і апавяданьня «Муня-птушкавод і яго жонка Малкелэ»[9]. У 2018 і 2019 гадах выдадзены раманы «Панядзелак» і «Мэсія з роду Эфраіма» ў перакладзе Сяргея Шупы.

  • Панядзелак: маленькі раман / Мойшэ Кульбак. — Прага : Вясна, 2018. — 146, [1] с.
  • Мэсія з роду Эфраіма: раман / Мойшэ Кульбак. — Прага : Вясна : Мінск, Янушкевіч, 2019. — 190 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]