Менская апэрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Менская апэрацыя
Дата: 29 чэрвеня - 4 ліпеня 1944
Месца: Усходняя Беларусь
Вынік: Перамога Чырвонай Арміі. Вызваленьне Менску
Супернікі
Сьцяг СССР СССРСьцяг Трэцяга райху Трэці Райх
Камандуючыя
Сьцяг СССР К. Ракасоўскі
Сьцяг СССР І. Чарняхоўскі
Сьцяг СССР Г. Захараў
Сьцяг СССР І. Баграмян
Сьцяг Трэцяга райху В. Модэль
Сьцяг Трэцяга райху К. Тыпельскірх
Сьцяг Трэцяга райху Д. Заўкен
Сьцяг Трэцяга райху В. Мюльлер
Колькасьць
??
Страты
?Паводле савецкіх зьвестак: 70,000 забітыя, 35,000 трапілі ў палон

Менская апэрацыя (29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944) — стратэгічная ваенная наступальная апэрацыя узброеных сілаў СССР супраць нямецкіх войскаў у час нямецка-савецкай вайны, праведзеная ва Ўсходняй Беларусі. Зьяўляецца складовай часткай Беларускай апэрацыі. Ажыцьцяўлялася сіламі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў пры садзейнічаньні 1-га Прыбалтыйскага фронту.

Ход апэрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Войскі 3-га Беларускага і 1-га Беларускіх франтоў адначасова ў злучальным кірунку нанесьлі ўдар па праціўніку ў напрамку Менска. Далей разам з войскамі 2-га Беларускага фронту было завершана акружэньне Менска. Адначасова з гэтымі дзеяньнямі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту сумесна з асобнымі злучэньнямі 3-га Беларускага і 2-га Беларускага франтоў, працягнулі імклівы наступ у заходнім кірунку, зьнішчаючы умацаваньні суперніка, і займаючы плацдарм для наступнага разьвіцьця наступленьня савецкіх войскаў. Істотную дапамогу войскам аказалі беларускія партызаны, ладзілі засады на шляхах адступленьня нямецкіх сілаў, грамілі штабы, зьнішчалі масты і пераправы.

29-30 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту выйшлі да Бярэзіны, фарсіравалі яе і працягнулі імклівы наступ на Менск. 3 ліпеня танкавае падразьдзяленьне ўварвалася ў горад. Неўзабаве было завершана акружэньне асноўных сілаў 4 арміі, усяго 105 тысячаў чалавек. Да 12 ліпеня групоўка была ліквідаваная.

За ўмелыя і гераічныя дзеяньні ў ходзе Менскай апэрацыі 1944 году, 52 злучэньні і часткі атрымалі ганаровае званьне «Менская».

Вынік апэрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да вечара 3 ліпеня Менск быў вызвалены. Была ліквідаваная значная групоўка сілаў праціўніка, чым былі нанесеныя моцныя страты нямецкім дывізіям на Ўсходніх фронце.