Мары Дрэсьлер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэры Дрэсьлер
Партрэт Мэры Дрэсьлер (1909)
Дата нараджэньня 9 лістапада 1868
Месца нараджэньня Кобарг, Антарыё, Канада
Дата сьмерці 28 ліпеня 1934 (65 гадоў)
Месца сьмерці Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Занятак акторка
Месца працы
Гады дзейнасьці 1914—1933
Бацька Alexander Rudolph Koerber[d]
Дзеці Marie Dressler[d]
Узнагароды «Оскар» (1931)
IMDb ID nm0237597

Мары Дрэсьлер (па-ангельску: Marie Dressler; 9 лістапада 1868, Кобарг, Антарыё, Канада — 28 ліпеня 1934, Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША) — канадзка-амэрыканская акторка, уладальніца прэміі «Оскар».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрэсьлер, народжаная Лэйла Мары Корбэр, нарадзілася ў канадзкім горадзе Кобаргу 9 лістапада 1868 году ў сям’і аўстрыйца Аляксандра Рудольфа Корбэра й ягонай жонкі Ганны Гэндэрсан. Ейны акторскі талент выявіўся яшчэ ў дзіцячым узросьце, а ейная кар’ера на сцэне пачалася ў 14 гадоў. У 1892 годзе яна дэбютавала на Брадўэі. Мары першапачаткова хацела стаць опэрнай сьпявачкай, але ўсё ж схілілася да вадэвілю. У пачатку 1900-х гадоў яна была ўжо адной з самых яскравых зорак вадэвілю. У 1909 і 1910 гадох запісала 2 пластыінкі на «Edison Records».

У 1902 годзе Мары пазнаёмілася з маладым канадзкім акторам Макам Санэтам і дапамагла яму атрымаць працу ў тэатры. Пасьля таго як Санэт стаў уладальнікам уласнай кінастудыі ён запрасіў Мары на ролю Тылі Бэнкс у свой фільм «Перапынены раман Тылі» (1914). У наступныя чатыры гады яна зьявілася яшчэ ў некалькіх фільмах, перш чым зноўку не вярнулася ў вадэвілі.

У 1919 годзе пасьля страйку актораў у Нью-Ёрку Акторская асацыяцыя прызначыла Дрэсьлер сваім першым прэзыдэнтам. У 1927 годзе Мары трапіла ў чорны сьпіс тэатральных прадусараў з-за таго, што прытрымлівалася жорсткай пазыцыі ў многіх акторскіх выступах. Але ў Мары заставалася шмат прыхільнікаў і сярод іх быў уладальнік MGM канадзец Луіс Б. Маер. Менавіта ён дапамог Дрэсьлер у 1927 годзе аднавіць ейную кар’еру ў кіно. Мары хутка дасягнула посьпеху як кінаакторка ў камэдыях, нягледзячы на тое, што ўжо ёй ужо было 60 гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мары Дрэсьлерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://wfpp.cdrs.columbia.edu/pioneer/ccp-marie-dressler/
  2. ^ https://www.mariedressler.ca/more-about-marie/marie-bio/childhood-leila-koerber