Марш на Вашынгтон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марш на Вашынгтон

«Марш на Вашынгтон за працоўныя месцы і свабоду» (па-ангельску: March on Washington for Jobs and Freedom) — мірная акцыя пратэсту, што адбылася ў Вашынгтоне 28 жніўня 1963 году.

Ад 200 тысячаў да 300 тысячаў[1] чалавек прайшлі маршам да мэмарыялу Лінкальна, дзе Мартын Лютэр Кінг прамовіў прамову, якая атрымала назву «Я маю мару». Каля 80 % удзельнікаў маршу былі афраамэрыканцамі і 20 % — белымі і прадстаўнікамі іншых рас.

Марш быў зладжаны праваабарончымі, працоўнымі і рэлігійнымі арганізацыямі. Ён быў зладжаны такім чынам, каб прадстаўляць, акрамя афраамэрыканцаў, рабочы прафсаюзны рух, а таксама тры рэлігійныя канфэсіі — пратэстантаў, каталікоў і юдэяў.

Пасьля маршу ўлады былі вымушаныя прыняць Закон аб грамадзянскіх правах, які забараняў сэгрэгацыю ў грамадзкіх месцах, і Закон аб выбарчых правах, які ўсталёўваў роўныя правы на выбарах для афраамэрыканцаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]