Марцінская дэклярацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Памятная шыльда ў Марціне

Марцінская дэклярацыя (па-славацку: Martinská deklarácia) — дакумэнт, прыняты на сходзе прадстаўнікоў славацкіх палітычных плыняў у Марціне 30 кастрычніка 1918 г. Яго падпісанты заявілі аб праве славацкага народу на самавызначэньне. Паводле вынікаў сходу Славацкая нацыянальная рада была абвешчаная адзінай найвышэйшай палітычнай сілай славацкага народу[1]. У дэклярацыі ўтрымліваўся пункт пра афіцыйнае скасаваньне саюзу Славаччыны з Вугоршчынай і ўтварэньне новага саюзу з чэскім народам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]