Марта (жонка Міндоўга)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марта (Марфа, Морта; ? — каля 1262) — вялікая княгіня (да 1253) і каралева літоўская.

Пра яе амаль нічога невядома. Марта — гэта яе хрысьціянскае імя, якое яна атрымала пры хрышчэньні ў 1252 годзе. У дамове 1219 году ўзгадваецца, што спачатку яна была жонкай Вішымута Булевіча, забітага Міндоўгам. Тады ж яна стала й жонкай Міндоўга. Апроч яе ў Міндоўга былі й іншыя жонкі. Гэтак, Войшалк, старэйшы сын вялікага князя, быў ужо дарослым, калі дзеці Марты былі яшчэ зусім малымі. У 1261 годзе ўзгадваюцца два яе сыны — Рэпля й Герстук, у 1263 два яе сыны, Рукля й Рупейка, былі забітыя разам зь Міндоўгам. Невядома, ці былі гэта адны й тыя ж людзі, альбо чатыры розныя сыны. Пасьля сьмерці Марты Міндоўг ажаніўся зь ейнай сястрой Агнай, жонкай нальшанскага князя Даўмонта.