Марк Блок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марк Блок (фр. Marc Bloch) (06.06.1886-16.06.1944) – францускі гісторык, заснавальнік школы “Аналаў”.

Працы прысьвечаны заходне-эўрапейскаму фэадалізму, аграрным адносінам ў Францыі, агульным праблемам гісторыі мэтадалёгіі. Сумесна з Люсьенам Феўрам заснаваў часопіс “Аналы”(1929). Удзельнік руху супраціву ў Францыі падчас нямецкай акупацыі. Быў арыштаваны гестапа і растраляны.

Мэтадалёгія гісторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтай сваіх дасьледваньняў Блок бачыў разгляд мэтадаў, якія ўжываліся ў гістарычных дасьледваньнях, апісаньне гісторыі такой, якой яна, па яго перакананьні, будзе ў далейшым. Прадметам гістарычнага дасьледваньня згодна гісторыку мусіць быць чалавек у часе. На падставе гэтага ён высоўвае і абгрунтоўвае панятак гістарычнага часу, які мусіць служыць для трывалай прывязкай гістарычных падзей ў часе.

Другой праблемай, распрацоўваемай Блокам ёсьць праблема гістарычнага назіраньня. Для яго мінулае – гэта пэўная зададзенасьць, якую нельга зьмяніць і ўспрыняцьцё гэтага мінулага непасрэдна не магчыма. Таму гісторык прапануе і мэтады з дапамогай які найбольш якасна магчыма аналізаваць гістарычныя крыніцы, а таксама мэтады іх больш шырокага аналізу.

Важнейшыя працы: “Апалёгія гісторыі і рамяство гісторыка”, “Фэадальнае грамадства”.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]