Маркас Роха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маркас Роха
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сакавіка 1990(1990-03-20)[1][2][3] (34 гады)
Рост 187 см
Вага 85 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бока Хуніёрс
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2011
2011—2012
2012—2014
2014—2021
2020
2021—
Эстудыянтэс
Спартак
Спортынг
Манчэстэр Юнайтэд
Эстудыянтэс (арэнда)
Бока Хуніёрс
43 (3)
8 (0)
48 (5)
76 (1)
1 (0)
56 (7)
Зборныя
2011— Аргентына 61 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 лістапада 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 кастрычніка 2019.

Фаўсты́на Ма́ркас Альбэ́рта Ро́ха (па-гішпанску: Faustino Marcos Alberto Rojo; нарадзіўся 20 сакавіка 1990 году, Ля-Плята, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, абаронца клюбу «Бока Хуніёрс» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маркас Роха зьяўляецца выхаванцам клюбу «Эстудыянтэс», у якім выступаў за ўсё юнацкія каманды[4]. З 2008 году ён стаў выступаць за асноўны склад клюбу, дэбютаваўшы 7 сьнежня ў гульні супраць «Калёну», дзе правёў на поле 10 хвілінаў. 5 ліпеня 2009 году Роха забіў свой першы мяч у прафэсійнай кар’еры, паразіўшы браму «Рывэр Плэйт» і прынёсшы перамогу сваёй камандзе зь лікам 2:1. У тым жа годзе футбаліст стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.

3 лістапада 2010 году Роха дасягнуў дамоўленасьці аб тым, што ў выпадку пасьпяховага мэдычнага абсьледаваньня стане гульцом маскоўскага «Спартаку» за 3 або 4 млн даляраў[5]. Таксама на футбаліста прэтэндавалі іншыя клюбы — ЦСКА, «Палерма», ПСВ, «Бэнфіка» і «Валенсія». 18 лютага Роха дэбютаваў у афіцыйнай гульні за «Спартак» у матчы Лігі Эўропы супраць швайцарскага «Базэлю»; ў гэтай гульні «чырвона-белыя» перамаглі зь лікам 3:2[6].

У 2012 годзе гулец перайшоў у склад партугальскага клюбу «Спортынг». Партугальцы выклалі «Спартаку» 3,5 млн эўра за ягоныя паслугі. 19 жніўня 2014 году было абвешчана пра пераход гульца ў склад «Манчэстэр Юнайтэд» за 20 млн эўра[7]. На наступны дзень таксама было заяўлена пра пераезд Нані ў «Спортынг» на адзін сэзон, як частка пагадненьня па трансфэру Роха.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2011 году Роха быў выкліканы ў склад зборнай Аргентыны на таварыскі матч супраць зборнай Партугаліі, у якім і дэбютаваў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]