Марат Батвіньнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мара́т Бары́савіч Батві́ньнік (22 сьнежня 1928, Менск) — беларускі гісторык.

У 1951 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў ва ўстановах народнай асьветы. 3 1977 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі. Вывучае гісторыю культуры і асьветы Беларусі.

Аўтар кніжак «Лаўрэнцій Зізаній» (1973), «Адкуль ёсьць пайшоў буквар» (1983). Дасьледуе гістарыяграфію, прысьвечаную жыцьцю і дзейнасьці Францішка Скарыны. Адзін з аўтараў кнігі «Іван Фёдараў і ўсходнеславянскае кнігадрукаваньне» (1984). Адказны рэдактар кнігі «Францыск Скарына — беларускі гуманіст, асьветнік, першадрукар» (1989).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.