Мапэт-шоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мапэт-шоў (па-ангельску: The Muppet Show; дакладны пераклад — «Шоў мапэтаў») — тэлевізійны сэрыял, зроблены ў выглядзе тэатру-кабарэ з удзелам лялек-мапэтаў і запрошанай зоркі (чалавек). Быў створаны ў 1976 годзе лялечным майстрам і рэжысэрам Джымам Гэнсанам. Скончыў сваё існаваньне ў 1981 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1969 годзе малады амбіцыйны актор і майстар-лялечнік Джым Гэнсан распачаў працу ў тэлевізійным пазнавальным праекце «Вуліца Сэзам». Але зь цягам часу рамкі працы для маленькіх дзяцей сталі для яго занадта малымі й ён задумаўся аб стварэньні праґрамы якая была б аднолькава цікавая для прадстаўнікоў усіх катэгорыяў гледачоў. Нават былі створаныя дзьве пілётныя сэрыі. Але кіраўніцтва каналу CBS, вырашыўшы дарэмна не рызыкаваць, паставіла шоў у этэр з ранку ў 7:30, у час, які быў звычайна аддадзены рэгіянальным філіям каналу, таму мапэты амаль нікога не зацікавілі.

Але адным зь нешматлікіх аматараў «Мапэт-шоў» быў сэр Лю Грэйд, кіраўнік ангельскай тэлекампаніі ATV. Ён узяў Гэнсана пад сваю апеку, запрасіў яго ў Брытанію дзеля стварэньня шоў, знайшоў выхад на кампанію «ITV Інтэртэйнмант», якая стала прадаваць прадукцыю Гэтсана на сусьветны тэлерынак. Грэйд таксама прапанаваў ідэю, якая стала адмэтнай рысаю «Мапэт-шоў»: запрашэньне ў госьці зорак (вядомых актораў тэатру й кіно, сьпевакоў, музыкаў), над якімі, альбо з удзелам якіх прапанавалася жартаваць і зьдзеквацца з дапамогай мапэтаў.

Але празь некаторы час фармат тэле-шоў перастаў задавальняць Гэнсана і ён спачатку ў якасьці экспэрымэнту, а пасьля сур’ёзна пачаў ствараць мастацкае кіно з удзелам мапэтаў. У 1981 годзе «Мапэт-шоў» закрылася.

Мапэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кэрміт (Kermit the Frog) — рэжысэр, гаспадар і канфэрансье шоў
  • Спадарыня Піґі (Miss Piggy) — глямурная сьвінка, мроячая аб уласнае зорнасьці й каханьні Кэрміта. Супэрзорка сэрыялу «Сьвіньні ў космасе» (Pigs in Space)
  • Скутэр (Scooter) — асыстэнт Кэрміта й пляменьнік гаспадара тэатру, у якім праходзіць шоў
  • Ґонза (Gonzo) — апэратар, неадэкватная істота, артыст шоў, усебаковы псыхапат. Безадказна закаханы ў Піґі.
  • Фозі (Fozzie Bear) — слабога таленту камічны мядзьведзь. Неафіцыйна другі пэрсанаж, пасьля Кэрміту. Зорка сэрыялу «Мядзьведжы патруль» (Bear On Patrol).
  • Доктар Бансэн (Dr. Bunsen Honeydew) — кіраўнік мапэт-лябараторыі. Вучоны й вынаходнік.
  • Бікэр (Beaker) — асыстэнт і галоўны лябараторны пацук доктара Бансэна
  • Доктар Тыз (Dr. Teeth) — лідэр і клявішнік супэр-гіпэр-ультра крутога гурту «Доктар Тыз і электрычны мэйхэм»
  • Сэржант Флёйд Пэпэр (Sgt. Floyd Pepper) — басыст і харызматычная асоба з гурту доктара Тыза
  • Рольф (Rowlf the Dog) — піяніст, які зрывае дахі сваёй ігрой
  • Джэніс (Janice) — гіпанутая чыкса, лідэр-ґітарыстка бэнду. Аб’ект паўсюднага кадражу Флёйду.
  • Зьвер (Animal) — дзікі й неадэкватны бубнач гурту
  • Зут (Zoot) — саксафаніст з гурту доктара Тыза, які заўсёды сьпіць
  • Ліпс (Lips) — трубач гурту
  • Статлер і Вальдорф (Statler & Waldorf) — два дурныя і даўно зьехаўшыя з глузду старыя, якія прыходзяць на кожнае шоў, толькі дзеля таго, каб яго крытыкаваць

Дапаможныя пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Швэдзкі кухар (The Swedish Chef) — пародыя на шматлікія кулінарныя шоў. Дзядзька размаўляючы на (быццам) швэдзкае мове й гатуючы ежу незусім прыстасаваную для спажытку, кшталту жывога кураня.
  • Сэм, Лысы амэрыканскі арол (Sam the (American Bald) Eagle) — зануда, амэрыканскі зьверхпатрыёт і саманазваны цэнзар Шоў.
  • Дыктар Мапэт-навінаў (The Muppet newscaster) — пэрсанаж чытаючы кароткія анонсы здарэньняў у якія часам сам жа праз імгненьне трапляе.
  • Лінк Сьвінапульс (Link Hogthrob) — Бессьмяротны, але й бязмозглы парсюк. Капітан зоркалёту «Сьвінячы шлях» (Swinetrek). Зорка сэрыялаў «Сьвіньні ў космасе» ды «Мядзьведжы патруль»
  • Доктар Юліюс Чужакумпяк (Dr. Julius Strangepork) — вайскова-касьмічны доктар, афіцэр зоркалёту «Сьвінячы шлях». Гэрой сэрыялу «Сьвіньні ў космасе»
  • Звар’яцелы Гары (Crazy Harry) — піратэхнік і экспэрт па бомбах. Празьмерны аматар усялякіх выбухаў.
  • Лятаючыя браты Цукіні (The Flying Zucchini Brothers) — гурт акрабатаў і паветраных гімнастаў, вядомыя сваімі стрэламі жывымі істотамі з гарматы.
  • Дзядзечка Мерцьвяк (Uncle Deadly) — фантом «Мапэт шоў». Злы пэрсанаж, які валэндаецца па будынку тэатру дзе праходзіць Шоў і адчасу дэманструе сябе.
  • Іншыя асобы — лялькі, якія ня граюць асаблівых роляў, альбо створаныя на адно ці два шоў.

Акторы-кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Джым Гэнсан (1936—1990) — аўтар і майстар усіх мапэтаў. У Шоў кіраваў Кэрмітам, Швэдзкім Кухарам, Рольфам, Доктарам Цізам, Вальдорфам, Дыктарам Навінаў, Капітанам Лінкам Сьвінапульсам. У 1980-е гады сышоў у рэжысуру й больш кіраваньнем лялек не займаўся.
  • Фрэнк Оз (Frank Oz) сапраўднае імя Рычард Фрэнк Азновіч (Richard Frank Oznowicz ) — даўні паплечнік Гэнсана яшчэ па «Вуліцы Сэзам». Лялечнік, актор, рэжысэр, агучваў джэдая Ёду ў эпапэі «Зорныя Бойкі» Star Wars. У Шоў адказваў за Піґі, Фозі, рукі Швэдзкага Кухара, Амэрыканскага арла Сэма, Зьвера, аднаго з братоў Сучыні.
  • Джэры Нэльсан (Jerry Nelson) поўнае імя Джэром Нэльсан (Jerome Nelson) — актор-лялечнік. Кіраваў Флёйда Пэпэрсам, Доктарам Юліюсам Чужакумпяком, Дзядзечкай Мерцьвяком, Звар’яцелым Гары, адным з братоў Сучыні, пасьля сьмерці Рычарда Ганта ўзяўся кіраваць Статлерам.
  • Рычард Гант (Richard Hunt;1951-1992) — актор-лялечнік. Кіраўнік Скутэра, Бікэра, Статлера, Джэніс, аднаго з братоў Сучыні й іншых мапэтаў.
  • Дэйв Ґоэльз (Dave Goelz) — актор-лялечнік. Кіраўнік Ґонзы, Доктара Бансэна, Зута, аднаго з братоў Сучыні й г.д.
  • Стыў Вітмайр (Steve Whitmire) — актор-лялечнік. Кіраўнік Ліпса й разнастайных дадатковых мапэтаў. Пасьля сыходу Джыма Гэнсана ў рэжысуру, атрымаў у спадчыну Кэрміта. А пасьля скону Ганта Бікэра.
  • Люіза Ґольд (Louise Gold) — сьпявачка й акторка-лялечніца. У Шоў кіравала дадатковымі пэрсанажамі.
  • Кэці Мулен (Kathy Mullen) поўнае імя Кэтрын Мулен (Kathryn Mullen) — акторка, лялечніца, рэжысорка галасоў, акторка агучваньня. Агучвала дадатковыя пэрсанажы.
  • Эрэн Оскар (Eren Ozker; 1948—1993) — акторка й лялечніца. Працавала ў Шоў у першым сэзоне, была першай кіраўніцай Джэніс і разнастайнымі дадатковымі пэрсанажамі.
  • Джон Лаўлэдзі (John Lovelady) — актор-лялечнік. Працаваў у Шоў у першым сэзоне. Быў першым кіраўніком Звар’яцелага Гары.

Запрошаныя зоркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы сэзон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Джым Наборс (Jim Nabors)
  • Сэндзі Дункан (Sandy Duncan)
  • Рыта Марэна (Rita Moreno)
  • Рут Базі (Ruth Buzzi)
  • Джоэль Ґрэй (Joel Grey)
  • Пол Ўільямс (Paul Williams)
  • Лена Горн (Lena Horne)
  • Пітэр Усьцінаў (Peter Ustinov)
  • Флёрэнс Гендэрсан (Florence Henderson)
  • Валеры Гарпэр (Valerie Harper)
  • Кэндзіс Бэргэн (Candice Bergen)
  • Брус Форсіт (Bruce Forsyth)
  • Гарві Корман (Harvey Korman)
  • Шарль Азнавур
  • Бэн Вэрэн (Ben Vereen)
  • Вінсэнт Прайс (Vincent Price)
  • Твіґі (Twiggy)
  • Філіс Дылер (Phyllis Diller)
  • Этэль Мэрман
  • Корні Стывэнс (Connie Stevens)
  • Авэры Шрайбэр (Avery Schreiber)
  • Джульет Праўс (Juliet Prowse)
  • Кэй Балярд (Kaye Ballard)
  • Мумэншанц (Mummenschanz)

Другі сэзон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Джордж Бёрнс (George Burns)
  • Рыч Літль (Rich Little)
  • Мадлена Кан (Madeline Kahn)
  • Эдґар Бэрґэн (Edgar Bergen)
  • Дом Дэльюіс (Dom DeLuise)
  • Нэнсі Вокэр (Nancy Walker)
  • Сьціў Марцін (Steve Martin)
  • Бэрнадэта Пітэрс(Bernadette Peters)
  • Мільтан Бэрль (Milton Berle)
  • Дон Кноц (Don Knotts)
  • Тэрэза Бруэр (Teresa Brewer)
  • Джон Клін (John Cleese)
  • Зіра Мостэль (Zero Mostel)
  • Рудольф Нурыеў (Rudolph Nureyev)
  • Джудзі Колінз (Judy Collins)
  • Элтан Джон
  • Боб Гоўп (Bob Hope)
  • Джулі Эндрус
  • Пітэр Сэйлерс (Peter Sellers)
  • Лю Роўлз (Lou Rawls)
  • Джэйн Морґан (Jaye P. Morgan)
  • Пэтуля Клярк (Petula Clark)
  • Клеа Лейн(Cleo Laine)
  • Клярыса Лехман (Cloris Leachman)

Трэці сэзон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Элен Рэдзі (Helen Reddy)
  • Рой Клярк (Roy Clark)
  • Джын Стэплтан (Jean Stapleton)
  • Джэймз Коко (James Coco)
  • Лібэрэйз (Liberace)
  • Ларэта Лін (Loretta Lynn)
  • Эліс Купэр (Alice Cooper)
  • Шэрыл Ляд (Cheryl Ladd)
  • Пэрль Бэйлі (Pearl Bailey)
  • Крыс Крыстофэрсан і Рыта Кулідж (Kris Kristofferson & Rita Coolidge)
  • Рэйчыл Ўэлч (Raquel Welch)
  • Леа Сэер (Leo Sayer)
  • Хільда Раднэр (Gilda Radner)
  • Марыса Бэрэнсан (Marisa Berenson)
  • Спайк Міліґан (Spike Milligan)
  • Элькэ Сомэр (Elke Sommer)
  • Дэні Кэй (Danny Kaye)
  • Лэсьлі Эн Варэн (Lesley Ann Warren)
  • Гары Бэляфонтэ (Harry Belafonte)
  • Сільвестар Сталёнэ(Sylvester Stallone)
  • Роджэр Мілер (Roger Miller)
  • Рой Роджэрс і Дэйль Эванс (Roy Rogers & Dale Evans)
  • Лін Рэдґрэйв (Lynn Redgrave)
  • Лэсьлі Ўґамс (Leslie Uggams)

Чацьверты сэзон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Джон Дэнвэр (John Denver)
  • Лінда Лавін (Linda Lavin)
  • Шыльдс і Ярнэль (Shields & Yarnell)
  • Крыстэль Ґэйль (Crystal Gayle)
  • Кэні Роджэрс (Kenny Rogers)
  • Дадлі Мур (Dudley Moore)
  • Віктар Борґ (Victor Borge)
  • Бэвэрлі Сілс (Beverly Sills)
  • Дзізі Ґілесьпі (Dizzy Gillespie)
  • Эн Мюрэй (Anne Murray)
  • Джонатан Вінтэрс (Jonathan Winters)
  • Эндзі Вільямс (Andy Williams)
  • Дуґ Гэнінґ (Doug Henning)
  • Караль Чэнінґ (Carol Channing)
  • Даяна Рос (Diana Ross)
  • Алан Аркін (Alan Arkin)

Пяты сэзон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Караль Бёрнэт (Carol Burnett)
  • Роджэр Мур (Roger Moore)
  • Шырлі Бэйсі (Shirley Bassey)
  • Джэймз Кобурн (James Coburn)
  • Брук Шыльдс (Brooke Shields)
  • Тоні Рэндал (Tony Randall)
  • Лінда Ронстадт (Linda Ronstadt)
  • Ґленда Джэксан (Glenda Jackson)
  • Ларэта Сьвіт (Loretta Swit)
  • Мак Дэвіс (Mac Davis)
  • Джоан Баэс (Joan Baez)
  • Жан-П’ер Рампаль (Jean-Pierre Rampal)
  • Крыс Лянґам (Chris Langham)
  • Гал Ліндэн (Hal Linden)
  • Джоні Кэш (Johnny Cash)
  • Дэбі Гары (Debbie Harry)
  • Джэн Кэлі (Gene Kelly)
  • Пол Сайман (Paul Simon)
  • Ґледіс Найт (Gladys Knight)
  • Волі Боаґ (Wally Boag)
  • Бадзі Рыч (Buddy Rich)
  • Марці Фэльдман (Marty Feldman)
  • Сэнар Вэнс (Senor Wences)
  • Мэліса Манчэсьцер (Melissa Manchester)

Мапэцяняты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Muppet Babies (у пракаце СССР ішоў, як «Куколки-малышки») — анімацыйны сэрыял студыі Джыма Гэнсана, у якім ідзе гаворка аб дзіцінстве асноўных мапэтаў Кэрміта, Піґі, Ґонзы, Фозі, Рольфа, Зьвера, Скутэра, Бансана, Бікэра. У сэрыяле таксама сустракаюца маладыя Статлер і Вальдорф й дадатковыя пэрсанажы: сястра-блізьнюк Скутэра — Скітэр і няня мапэтаў. Нягледзячы на апеку няні мапэты, паўсюдна трапляюць у разнастайныя прыгоды. Адметная рыса «Мапэцянятаў» — сьвет паказаны, нібы з пункту гледжаньня дзяцей, ад дарослых застаюцца толькі ногі й галасы. Фільм зьняты як маляваная анімацыя, з выяўнымі цытатамі з мастацкага й дакумэнтальнага кіно.

Здымачны гурт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стваральнік: Джым Гэнсан
  • Рэжысэры: Джон Ґібс (John Gibbs) і Боб Рычардсан (Bob Richardson)
  • Сцэнарысты: Джым Гэнсан, Кацярына Лоўрэнс (Katherine Lawrence, першы эпізод), Кен Кунс (Ken Koonce) , Сындзі Макэй (Sindy McKay), Гэнк Сараян (Hank Saroyan), Джэфры Скот (Jeffrey Scott), Марк Стрэтан (Mark Stratton) і Лары Свэрлаў (Larry Swerdlove)
  • Акторы-агучкі: Ґрэґ Бэрґ (Greg Berg): Малы Фозі, Малы Скутэр, Барбара Білінґсьлі (Barbara Billingsley): Няня, Дэйв Кулер (Dave Coulier, 1985—1991): Малы Зьвер, Малы Бансан, Дзядзька Статлер, Дзядзька Вальдорф, Кэці Лей (Katie Leigh): Малы Рольф, Гаўі Мэндал (Howie Mandel, 1984—1985): Малы Зьвер, Малы Бансан, Малая Скітэр, Лоры О’Браен (Laurie O’Brien): Малая Піґі, Расі Тэйлар (Russi Taylor): Малы Гонза, Фрэнк Ўэлкер (Frank Welker): Малы Кэрміт, Малая Скітэр (1985—1991), Малы Бікэр

Іншыя мапэт-праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сэм і сябры (Sam and Friends, 1955)
  • Князь Жабак (Frog Prince, 1971)
  • Брэмэнскія мапэт-музыкі (The Muppet Musicians of Bremen, 1972)
  • Калядны глякавы аркестар Эмэта Отэра (Emmet Otter’s Jug Band Christmas, 1977)
  • Джон Дэнвэр і Мапэты: Каляды разам (тэлевізійны; John Denver and the Muppets: A Christmas Together, 1979)
  • Мапэт-фільм (The Muppet Movie, 1979)
  • Вялікае мапэт-бязглузьдзе (The Great Muppet Caper, 1981)
  • Мапэты захопываюць Манхэтэн (Тhe Muppets Take Manhattan, 1984)
  • Каляды мапэт-сям’і (A Muppet Family Christmas, 1987)
  • Мапэт-сьвет Ўолта Дыснэю (тэлевізійны; The Muppets at Walt Disney World , 1990)
  • МапэтВізія 3D Джыма Гэнсана (3D фільм; Jim Henson’s MuppetVision 3D, 1991)
  • Мапэт-калядкі (The Muppet Christmas Carol, 1992)
  • Мапэт-выспа скарбаў (Muppet Treasure Island, 1996)
  • Мапэты ў космасе (Muppets from Space, 1999)
  • Гэта вельмі вясёлая калядная мапэт-кіношка (It’s a Very Merry Muppet Christmas Movie, 2002)
  • Дрыгвяныя гады Кэрміта (Kermit’s Swamp Years, 2002)
  • Мапэт-чараўнік краіны Оз (The Muppets' Wizard of Oz, 2005)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапэт-шоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў