Манэты эўра Аўстрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўстрыйскія э́ўра — сучасныя грашовыя знакі Аўстрыі. Кожны рэвэрс манэты мае адметны дызайн: на манэтах дробнага наміналу зьмешчаны кветкі, на буйнейшых — архітэктура сталіцы Аўстрыі, выявы знакамітых аўстрыйцаў, а таксама 12 зорак ЭЗ і год біцьця. Дызайн грошай — Юзэфа Кайзэра.

Дызайн рэвэрсу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манэты эўра Аўстрыі — рэвэрс (нацыянальны бок)
0,01 € 0,02 € 0,05 €
Гарычка Эдэльвайс Ключыкі[1]
0,10 € 0,20 € 0,50 €
Сабор Сьвятога Стэфана Бэльвэдэр (Вена) Венская сэцэсія
1,00 € 2,00 € Рант двухэўравай манэты
Вольфганг Амадэй Моцарт Бэрта фон Зутнэр

Наклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Намінал[2] €0,01 €0,02 €0,05 €0,10 €0,20 €0,50 €1,00 €2,00
2002 378.400.000 326.400.000 217.000.000 441.600.000 203.400.000 169.100.000 223.500.000 196.400.000
2003 10.800.000 118.500.000 108.500.000 10.000 50.900.000 9.100.000 150.000 4.700.000
2004 115.000.000 156.400.000 89.300.000 5.200.000 54.800.000 3.100.000 2.600.000 2.500.000
2005 174.700.000 163.200.000 66.100.000 5.200.000 4.100.000 3.100.000 2.600.000 *
2006 48.300.000 39.800.000 5.600.000 40.000.000 8.200.000 3.200.000 7.700.000 2.300.000
2007 111.900.000 72.200.000 52.700.000 81.300.000 45.000.000 3.000.000 41.100.000 *
2008 50.900.000 125.100.000 96.700.000 70.200.000 45.300.000 3.000.000 65.500.000 2.600.000
2009 158.900.000 120.400.000 5.800.000 15.900.000 49.800.000 14.700.000 40.300.000 *
2010 168.500.000 104.200.000 63.700.000 42.800.000 4.200.000 30.000.000 11.200.000 17.000.000
2011 189.600.000 148.600.000 66.600.000 27.600.000 21.300.000 6.000.000 8.000.000 27.700.000
2012 169.300.000 78.100.000 35.300.000 25.000.000 10.800.000 --- --- 21.200.000
2013 ? ? ? ? ? ? ? ?
* — Манэты наміналу не біліся з-за дэнамінацыі --- — Выбіваліся толькі для нумізматычных набораў ? — Дадзеных яшчэ няма

Памятныя манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Памятныя манэты 2 эўра
  • 2005 — у гонар пяцідзесяцігодзьдзя дэклярацыі незалежнасьці Аўстрыі
  • 2007 — манэта сэрыі «Рымская дамова»
  • 2009 — манэта сэрыі «10 гадоў Эканамічнаму і валютнаму саюзу»
  • 2012 — манэта сэрыі «10 гадоў курсаваньня эўра»

Калекцыйныя манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Залатыя і срэбраныя манэты эўра Аўстрыі

Цягам 2002—2009 гг. Аўстрыйскай Рэспублікай было выбіта 70 відаў калекцыйных манэтаў эўра са срэбра і золата[3]. Акрамя таго штогод выпускаюцца інвэстыцыйныя манэты пад назваю «Венская філярмонія», якая складаецца зь пяці наміналаў. У 2004 і 2009 гг. былі выбітыя дадатковыя манэты сэрыі вартасьцю 100 000 і 2000 эўра.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва расьліны лат. Prímula згодна: Ботаніка, беларуская навуковая тэрміналёгія, Менск, 1924 год.
  2. ^ Circulating Mintage quantities. Henning Agt. Праверана 2008-08-22 г. Архіўная копія ад 2011-02-18 г.
  3. ^ Калекцыйныя манэты Аўстрыі