Максі Радрыгес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максі Радрыгес
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 студзеня 1981(1981-01-02)[1][2][3][…] (43 гады)
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2002
2002—2005
2005—2010
2010—2012
2012—2017
2017—2019
2019—2021
Ньюэлз Олд Бойз
Эспанёл
Атлетыка
Лівэрпул
Ньюэлз Олд Бойз
Пэньяроль
Ньюэлз Олд Бойз
57 (20)
111 (26)
121 (32)
57 (15)
137 (48)
43 (14)
62 (15)
Зборныя
2003—2014 Аргентына 57 (16)

Максыміля́на Рубэ́н «Ма́ксі» Радры́гес (па-гішпанску: Maximiliano Rubén «Maxi» Rodríguez; нарадзіўся 2 студзеня 1981, Расарыё, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, паўабаронца. Мае на ваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радрыгес выступаў за «Ньюэлз Олд Бойз» на працягу трох сэзонаў да пераезду ў Гішпанію. У 2002 годзе Радрыгес пераехаў у Ля Лігу ў клюбе «Эспанёл», дзе дэбютаваў 2 верасьня ў матчы дзе барсэлёнцы трывалі паразу ад мадрыдзкага «Рэалу» зь лікам 0:2.

Напачатку сэзону 2005—2006 гадоў Радрыгес пераехаў у «Атлетыка» за суму 5 млн эўра[4]. 10 лістапада 2009 году Радрыгес забіў чатыры галы ў браму клюбу «Марбэльля» ў Кубку Гішпаніі на стадыі 1/32 фіналу, матч скончыўся перамогай мадрыдцаў зь лікам 4:0. Пасьля ад’езду ў 2007 годзе Фэрнанда Торэса у «Лівэрпул» быў абраны ў якасьці новага капітана клюбу.

13 студзеня 2010 году Радрыгес на правах вольнага агента перайшоў у ангельскі «Лівэрпул», падпісаўшы кантракт на тры з паловай гады[5]. Ён дэбютаваў у новай камандзе ў другім тайме ў матчы супраць «Сток Сіці». 13 ліпеня 2012 году вярнуўся да хаты ў родны клюб «Ньюэлз Олд Бойз», у якім пачынаў кар’еру.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За нацыянальную зборную Аргетыны Максі дэбютаваў 8 чэрвеня 2003 году ў матчы супраць зборнай Японіі, у якім ён адразу ж адзначыўся забітым голам. На чэмпіянаце сьвету 2006 году адзначыўся дублем у браму зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі. Пасьля прайгранага чвэрцьфіналу зборнай Нямеччыне Радрыгес ударыў у сьпіну Бастыяна Швайнштайгера. ФІФА аштрафавала футбаліста сумай у 5000 швайцарскіх франкаў і дыскваліфікавала яго на два матчы ў Кубку Амэрыкі 2007 году, на які гулец не паехаў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыка»:

«Лівэрпул»:

«Ньюэлз Олд Бойз»:

«Пэньяроль»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Maxi Rodríguez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Maximiliano Rubén Rodríguez // Enciclopèdia de l'esport català (кат.)Grup Enciclopèdia, 2012.
  3. ^ а б в Maxi Rodríguez // FBref.com (мн.)
  4. ^ Al final llegaron a buen puerto. ESPN Deportes
  5. ^ Maxi makes Reds move. Sky Sports.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]