Максім Жаўнерчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Жаўнерчык
Максім Жаўнерчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лютага 1985 (39 гадоў)
Салігорск, БССР
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003
2004—2008
2009—2014
2015—2017
2017—2018
Шахцёр Салігорск
БАТЭ
Кубань
БАТЭ
Дынама Менск
0 (0)
83 (6)
117 (2)
39 (0)
22 (0)
Зборныя
2011—2014 Беларусь 9 (0)

Максім Жаўнерчык (нарадзіўся 9 лютага 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2011—2014 гадах правёў 9 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гадаванец дзіцяча-юнацкай спартовай школы Салігорску. Прафэсійную кар’еру пачаў у мясцовым «Шахцёры», дзе згуляў 22 матчы за рэзэрвовы склад каманды. У 2004 годзе пераходзіць у барысаўскі БАТЭ, у складзе якога гуляў да канца 2008 году, станавіўся 3 разы чэмпіёнам Беларусі і адзін раз уладальнікам Кубка Беларусі. 20 студзеня 2009 году падпісаў кантракт з «Кубаньню». Дэбютаваў у зборнай Беларусі ў таварыскай гульні з Канадай 29 сакавіка 2011 году[1]. У сьнежні 2014 году пакінуў «Кубань» па сканчэньні кантракту[2]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з БАТЭ[3]. 31 ліпеня 2017 году кантракт з БАТЭ быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[4] і ў той жа дзень Максім падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[5]. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2018 году[6].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 13 0
2016 Найвышэйшая ліга 19 0
2017 Найвышэйшая ліга 7 0
Дынама Менск 13 0
2018 Найвышэйшая ліга 9 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]