Магнолія кобус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
ГрупаПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
ПадпарадакМагноліякветныя
СямействаМагноліевыя
РодМагнолія
Бінамінальная намэнклятура
Magnolia kobus DC.

Магнолія кобус, па-лацінску: Magnolia kobus (па-японску: 辛夷 кабусі?) — від кветкавых расьлінаў роду Магнолія (Magnolia) сямейства Магноліевыя (Magnoliaceae).

Распаўсюджаньне й экалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арэал віду ахоплівае Японію і Карэю.

Расьце на схілах пагоркаў, уздоўж рэк, часам на нізкіх забалочаных дзялках у супольнасьці з ясенем маньчжурскім (Fraxinus mandshurica) і Magnolia obovata. Буйных памераў сягае ў лясох вострава Хакайда.

Батанічнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лістападнае дрэва вышынёй 25—30 м, часам расьце кустападобна, у маладосьці з вузкапірамідальнай, пры плодаваньні з круглява-шатрападобнай кронай. Ствол дыямэтрам 60—70 см, з грубай, крыху баразнаватай, цёмна-бурай, карычневай ці срэбна-шэрай карой. Маладыя галіны жоўта-зялёныя, пакрытыя дробным валосьсем. Парасткі голыя, аліўкава-карычневыя, з рэдкімі карычнева-чырвонымі сачавічкамі.

Раставыя пупышкі яйкападобна-падоўжаныя, даўжынёй 1,2 см, дыямэтрам 0,3 см, каротка абшытыя; кветачныя пупышкі яйкападобныя, ля вяршыні ўцятыя, даўжынёй 2,5 см, дыямэтрам 1—1,5 см. Лісьце шырокаадваротнаяйкападобнае, даўжынёй 10—12 см, шырынёй 4—6 см, на вяршыні каротка завостраныя, з клінападобнай асновай, зьверху інтэнсіўна, зьнізу блякла-зялёныя, сьпярша зьнізу абшытыя, пасьля з абодвух бакоў голыя, або зьнізу па жылках абшытыя. Чаранок тонкі, даўжынёй да 2,5 см.

Кветкі водарныя, малочна-белыя, дыямэтрам 10—12,5 см; зь іх вонкавыя зеленаватыя, яйкападобна-падоўжаныя, даўжынёй 1—1,5 см, шырынёй 0,5 см, хутка ападаюць, унутраныя падоўжана-адваротнаяйкападобныя, даўжынёй 6 см, шырынёй 3 см, з унутранага боку белыя, з вонкавага — з тонкай ружаватай палоскай. Квітнець пачынае празь некалькі гадоў, узрост расквітаньня — між 10 і 30 гадамі.

Плод — цыліндрычная зборная торбачка даўжынёй 8—12 см, сьпярша зялёнага колеру, пазьней набывае чырвона-карычневую афарбоўку, з сонечнага боку ярка-малінавая. Насеньне пакрытае чырвонай абалонкай.

Квітнее ў красавіку — траўні, да зьяўленьня лісьця. Плодаваньне ў верасьні — кастрычніку.

Колькасьць храмасомаў складае 2n=38.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • D. J. Callaway: The World of Magnolias. Timber Press, Portland Or 1994, S.154ff. ISBN 0-88192-236-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магнолія кобуссховішча мультымэдыйных матэрыялаў