Магда Вашар’ява

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магда Вашар’ява
Magda Vášáryová
славацкая акторка, палітык, дыплямат
славацкая акторка, палітык, дыплямат
Дэпутат Нацыянальнага сходу Славаччыны
17 чэрвеня 2006 — сакавік 2016
Амбасадарка Славаччыны ў Польшчы
2000 — 2005
Папярэднік: Ондрэй Немчак
Наступнік: Францішак Ружычка
Амбасадарка ЧСФР у Аўстрыі
1990 — 1993
Наступнік: Павал Яйтнэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 26 жніўня 1948 (75 гадоў)
Сьцяг Чэхаславаччыны Баньска Шцьяўніца, Чэхаславаччына
Партыя: СДХУ — ДП
Сужэнец: Мілан Ласіца[d] і Dušan Jamrich[d][1]
Дзеці: Гана, Зоф’я
Адукацыя: Унівэрсытэт Коменскага
Узнагароды:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вашар’ява.

Ма́гда (Магдале́на) Ваша́р’ява (па-славацку: Magda Vášáryová; нар. 26 жніўня 1948, Баньска Шцьяўніца, Чэхаславаччына) — славацкая акторка, дыпляматка, дзяржаўная дзяячка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла матэматычна-фізычную гімназію ў Браціславе, філязофскі факультэт Ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе (1966—1971).

Тэатральную кар’еру пачала ў 1970 року. Працавала ў тэатрах „Новая сцэна“ (1971—1983), Славацкім нацыянальным тэатры (1983—1990).

У 1990—1993 — амбасадарка ЧСФР у Аўстрыі[2].

3 траўня 1993 заснавала Славацкае таварыства замежнай палітыкі[3], зьяўлялася ягонай кіраўніцай да 2000 року[4].

Брала ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 1999 року, атрымала 6,6% галасоў выбарцаў[5].

У 2000—2005 — амбасадарка Славаччыны ў Польшчы[6].

З 21 лютага 2005 — намесьніца міністра замежных і эўрапейскіх справаў у другім урадзе Мікулаша Дзурынды[7].

Улетку 2005 року ўступіла ў Славацкую дэмакратычную і хрысьціянскую унію[7]. Ад яе абраная дэпутаткай парлямэнту 2006 року скліканьня, у 2010 року пераабраная. Выйшла з партыі СДКУ — ДП 12 сьнежня 2013 року[8].

Валодае ангельскай, нямецкай, польскай, расейскай, сэрсбкахарвацкай і францускай мовамі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютавала ў кіно ў 15-гадовым веку (роля дзяўчынкі Эвы ў фільме „Senzi mama“). Пасьля галоўнай ролі ў фільме Францішка ЎлачылаМаркета Лазарава“ стала адной з найпапулярнейшых акторак у краіне. Сярод шматлікіх роляў асабліва вылучаюцца здымкі ў фільмах „Радуз і Магулена“, „Уцекачы і пілігрымы“, „Прынц Баяя“, „Русалка“, „Пастрыжыны“

Аўтарка кнігі ўспамінаў пра Баньску Шцьяўніцу „Krátke listy jednému mestu“ (1988).

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1964: „Senzi mama“ (Эва)
  • 1965 – „Markéta Lazarová“ (Маркета Лазарава)
  • 1968: „Sladký čas Kalimagdory“ (Малімагдара)
  • 1968: „Zbehovia a pútnici“ (Дамініка)
  • 1969: „Kráľovská poľovačka“ (Марта ў маладосьці)
  • 1969: „Vtáčkovia, siroty a blázni“ (Марта)
  • 1970: „Na kometě“ (Анжэліка)
  • 1970: „Radúz a Mahulena“ (Магулена)
  • 1971: „Hry lásky šálivé“ (служка)
  • 1971: „Princ Bajaja“ (Славена)
  • 1972: „…a pozdravuji vlaštovky“ (Марушка Кудэржыкава)
  • 1973: „Deň slnovratu“ (Бланка)
  • 1973: „Skrytý prameň“ (Марыя)
  • 1974: „Die Wahlverwandtschaften“ (Атылія)
  • 1976: „Koncert pre pozostalých“
  • 1977: „Rusalka“ (Русалка)
  • 1978: „Krutá ľúbosť“ (Крыстка')
  • 1978: „Pustý dvor“ (Крысьціна)
  • 1980: „Postřižiny“ (Марыя)
  • 1980: „Temné slunce“ (Крыс)
  • 1984: „Noc smaragdového měsíce“ (Слаўка)
  • 1985: „Tichá radosť“ (Соня)
  • 1986: „Lev s bílou hřívou“ (Калма Вэсэла)
  • 1986: „Alžbetin dvor“ (Цэлеста Фабічы)
  • 1986: „Zkrocení zlého muže“ (Тэрэза Бур’янава)
  • 1987: „Južná pošta“ (Марыя Юркавічава)
  • 1987: „Svět nic neví“ (Іржына Сьцейнава)
  • 1988: „Eugen Onegin“ (Тацяна)
  • 1990: „Súkromné životy“ (Алена)

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сястра акторкі Эміліі Вашар’явай.

Першы муж — актор Душан Ямрых. Другі — Мілан Ласіца. Мае двух дачок.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.fdb.cz/lidi-zivotopis-biografie/22375-magda-vasaryova.html
  2. ^ Mgr. Magdaléna Vášáryová (чэс.) Naši pedagogové. CEVRO Institut. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  3. ^ Vášáryová, Magda (9 кастрычніка 2018) Vášaryová: Priznajme si, že sme úspešnou krajinou a prestaňme so stredoeurópskym nariekaním (славацк.) EURACTIV Slovensko Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  4. ^ História SFPA (славацк.). Slovenská spoločnosť pre záhraničnú politiku. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  5. ^ Magdaléna Vášáryová (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  6. ^ Bývalí veľvyslanci (славацк.). Veľvyslanectvo Slovenskej republiky vo Varšave (28 студзеня 2020). Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  7. ^ а б SITA. (1 ліпеня 2005) Štátna tajomníčka Magda Vášáryová vstúpila do SDKÚ (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  8. ^ Kern, Miroslav (12 сьнежня 2013) SDKÚ má sotva klub, odišli Žitňanská, Beblavý a Vášáryová (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  9. ^ Złota Gloria dla Magdaleny Vasaryovej (пол.). Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego (5 ліпеня 2010). Праверана 22 сакавіка 2021 г.
  10. ^ Prague Society udělila Ceny Hanno R. Ellenbogen za celoživotní obětavost veřejné službě (чэс.) Praha.eu. Magistrát hlavního města Prahy (7 красавіка 2016). Праверана 22 сакавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Амбасадары Славаччыны ў Польшчы