Ля-Манш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ля-Манш з космасу

Ля-Манш (па-француску: la Manche — «рукаў»), таксама Ангельскі канал (па-ангельску: English Channel) — пратока паміж узьбярэжжам Францыі і выспай Вялікабрытанія.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разам з Па-дэ-Кале злучае Паўночнае мора з Атлянтычным акіянам. Даўжыня 578 км, шырыня на захадзе 250 км, на ўсходзе 32 км, найменшая глыбіня на фарватэры 23,5 м. Пад Ля-Маншам (паміж Дуврам і Кале) збудаваны тунэль (агульная даўжыня 52,5 км, у тым ліку 38 км пад дном праліва). Асноўныя парты: Портсмут, Саўтгэмптан, Гаўр, Шэрбур.

Перасячэньне пратокі Ля-Манш[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьбярэжжа пратокі

Плыўцы праз пратоку Ля-Манш перасякаюць яго ў цяжкіх умовах: халодная вада (15—18 °C летам), хвалі і вецер (заплывы праходзяць пры хваляванні да 4 балаў па шкале Бофарта ўключна), а таксама плыні, выкліканыя прыліву і адліву. У сувязі з гэтым за ўсю гісторыю праліў Ля-Манш змаглі пераадолець каля 900 чалавек (па стане на пачатак 2008 г.) — гэта менш за колькасьць людзей, якія пакарылі Эвэрэст.

Першым у гісторыі чалавецтва пратоку Ля-Манш пераплыў брытанскі плывец Мэт’ю Ўэб ў 1875 годзе за 21 гадзіну 45 хвілін. Першая жанчына пераплыла пратоку ў 1926 годзе за 14 гадзін 39 хвілін (Гертруда Эдэрле, ЗША).

Рэкорд сярод мужчын належыць баўгарскаму плыўцу Пятру Стойчаву (2007 год, 6 г. 57 хв. 50 с.); Сярод жанчын — чэскай плыўчыхі Івэты Главачавай (2006 год, 7 г. 25 хв. 15 с.). Таксама адзначаюцца і самыя марудныя заплывы праз праліў. Рэкорд складае 28 г. 44 хв. (Джэкі Кобэл, Вялікабрытанія, 2010 год). Француз Люі Блэрія 25 ліпеня 1909 першым пераляцеў празь Ля-Манш.

42-гадовы француз Філіп Круазон стаў першым чалавекам бяз рук і ног, якому атрымалася пераплысьці празь Ля-Манш. Для гэтага ён выкарыстаў спэцыяльныя пратэзы, якія дапамагалі яму падтрымліваць раўнавагу на вадзе, і трэніраваўся па 35 гадзін у тыдзень. Філіп пачаў заплыў з брытанскага порта Фолькстан і скончыў яго ў раёне францускага гораду Вісан.