Лярс Гаўген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лярс Гаўген
Рост 183 см
Вага 83 кг
Пазыцыя брамнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1987(1987-03-19)[1] (37 гадоў)
Месца нараджэньня
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Нарвэгіі па хакеі Нарвэгія
Гульнявая кар’ера 2006—2022

Лярс Гаўген (нарадзіўся 19 сакавіка 1987 году, Осьлё, Нарвэгія) — колішні нарвэскі хакеіст, брамнік. Гулец нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лярс зьяўляецца выхаванцам осьляўскага клюбу «Валерэнга». Гаўген пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2006 годзе ў складзе клюбу нарвэскай GET-Ligaen «Спарта Ўарыёрз».

27 красавіка 2009 году Лярс перайшоў у клюб «Лёрэнскуг»[2], у складзе якога ён выступаў да сярэдзіны сэзону 2010—2011 гадоў, калі быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Манглеруд»[3]. 18 траўня 2011 году Гаўген, нягледзячы на зацікаўленасьць да сваёй асобы з боку шматлікіх клюбаў швэдзкай Элітнай сэрыі[4], падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[5].

Тым ня менш, гулец апынуўся толькі трэцім брамнікам ў менскім клюбе пасьля Андрэя Мезіна і Кевіна Лялянда, таму ў мэтах атрыманьня гульнявой практыкі 30 верасьня, ён быў камандзіраваны ў клюб беларускай экстралігі салігорскі «Шахцёр»[6]. На працягу сэзону з-за траўмаў асноўных галкіпэраў Гаўген некалькі разоў выклікаўся ў склад «Дынама», аднак свой ​​першы матч у Кантынэнтальнай хакейнай лізе ён правёў толькі 24 лютага 2012 году, атрымаўшы перамогу над маскоўскім «Дынама»[7]. У траўні 2013 году падоўжыў кантракт зь менскім клюбам яшчэ на 2 гады.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе нацыянальнай зборнай Нарвэгіі ўдзельнічаў у чэмпіянатах сьвету 2011, 2012 і 2013 гадоў. Быў асноўным брамнікам краіны.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]