Лямбард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лямбард (ад назвы італьянскай вобласьці Лямбардыя) — даходная (камэрцыйная) арганізацыя, якая выдае кароткачасовыя пазыкі пад заклад рэчаў і рухомай маёмасьці грамадзянаў (ювелірных вырабаў, тэхнікі, твораў мастацтва й інш.)[1].

Азначэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ацэнка закладу адбываецца непасрэдна ў лямбардзе па ўзгадненьні бакоў. Уладальнік рэчы на аснове дагавора захоўваньня атрымлівае імянны закладны квіток і суму грошай. Пры жаданьні ўладальніка забраць назад сваю маёмасьць, ён павінен аплаціць рост за той час, што карыстаўся грашыма. У выпадку нявыкупу маёмасьці ўладальнікам яна становіцца ўласнасьцю лямбарда.

Мінулае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню былі вынайдзены купцамі зь Лямбардыі ў 15 стагодзьдзі. Першы мяшчанскі лямбард быў адчынены ў Нюрнбэргу ў 16 стагодзьдзі.

Гэтак званыя «абутковыя лямбарды» атрымалі сваё распаўсюджаньне ў 19 стагодзьдзі. Яны прымалі сьвяточны абутак ад працоўных альбо служачых. У канцы тыдня, пасьля атрыманьня заробку, людзі маглі выкупіць свой абутак.

Часам у лямбард трапляюць незвычайныя рэчы ці здараюцца кур’ёзныя выпадкі. У 1676 годзе ўдава пісара Тэадора Эльяшэвіча па прычыне цяжкага матэрыяльнага становішча здала ў лямбард так званыя «мяшчанскія кнігі» зь мескае ўправы[2].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі асноўнымі наведвальнікамі лямбардаў зьяўляюцца пэнсіянэры, студэнты, гандляры. Лямбарды вельмі распаўсюджаны ў Менску, а таксама ёсьць у кожным абласным цэнтры. Лямбарды актывізуюцца ў крызысныя сытуацыі, калі насельніцтву даводзіцца вырашаць матэрыяльныя праблемы. З-за канцэнтрацыі ювелірных вырабаў і грашовых сродкаў лямбарды часам зьяўляюцца аб’ектам нападу[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]