Лямантыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манат
Ляманцін амэрыканскі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
КлясаСысуны (Mammalia)
АтрадСырэны (Sirenia)
СямействаМанатовыя (Trichechidae)
РодМанат
Бінамінальная намэнклятура
Trichechus Linnaeus, 1758
Арэал
Арэалы відаў

Манат альбо ляманцін (Trichechus) — род водных сысуноў атраду сырэнаў. Сямейства манатовых таксама ўключае два вымерлыя роды: †Potamosiren і †Ribodon.

Даўжыня дарослых асобін дасягае 5 м, маса да 400 кг. Афарбоўка ад шэрай да чорна-шэрай. У адрозьненьне ад большасьці сысуноў манаты маюць 6 шыйных пазванкоў. Верхняя губа раздвоеная. Замест разцоў рагавыя пласьціны. На ластах 3 сярэднія пальцы з пазногцепадобнымі капыткамі. Хваставы плаўнік закруглены.

Вядома 3 віды: манат амэрыканскі, манат амазонскі, манат афрыканскі. Пашыраны манаты каля берагоў Цэнтральнай Амэрыкі, у р. Амазонка і яе эстуарыі, каля атлянтычных берагоў трапічнай Афрыкі і басэйне р. Нігер.

Жывуць манаты на марскіх мелкаводзьдзях, у вусьцях і нізоўях рэк. Расьліннаедныя жывёлы. Трымаюцца групамі. Нараджаюць 1 дзіцяня.

Усе віды знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лямантынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў